Галоўная / Аб раёне / Геральдыка

Геральдыка

ПАЛАЖЭННЕ аб сцягу горада Масты
1.Сцяг горада Масты з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам. Сцяг горада Масты — ўласнасць Мастоўскага раёна, правам распараджэння якой валодае Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт.
2.Сцяг горада Масты размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Масты и Мастоўскага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў. Сцяг горада Масты можа размяшчацца ў тых месцах горада Масты і Мастоўскага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сцяга горада Масты і іншых сцягаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 111, 2/1050). Сцяг горада Масты можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат. 
3.Права на выкарыстанне сцяга горада Масты ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта. 

Апісанне сцяга горада 
Масты Сцяг горада Масты ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных роўнавялікіх палос: у верхняй чырвонай намаляваны мост жоўтага колеру, у ніжняй блакітнай - плыт з шасці бярвенняў белага колеру.

ПАЛАЖЭННЕ аб гербе горада Масты
1. Герб горада Масты з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам. Герб горада Масты - уласнасць Мастоўскага раёна, правам распараджэння якой валодае Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт. 
2. Выява герба горада Масты размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Масты і Мастоўскага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў. Выява герба горада Масты можа размяшчацца ў тых месцах горада Масты і Мастоўскага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, герба горада Масты і іншых гербаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 111, 2/1050). Выява герба горада Масты можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат. 
3. Права на выкарыстанне выявы герба горада Масты ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта. 

Апісанне герба горада Масты 
Герб горада Масты ўяўляе сабой перасечаны варажскі шчыт, у верхнім чырвоным полі якога намаляваны залаты мост, у ніжнім блакітным - плыт з шасці бярвенняў срэбнага колеру.