Афіцыйны сайт
3 красавіка 2018

Дабрачынны канцэрт

23 ліпеня 2018 года спаўняецца 75 гадоў са дня страшнай трагедыі вёскі Княжаводцы, калі падчас карнай аперацыі ў вогненным пекле загінулі 970 чалавек, у асноўным старыя, жанчыны і дзеці. Гэта самы буйны населены пункт Гродзенскай вобласці, спалены разам з жыхарамі. 
Наш абавязак не толькі памятаць пра тыя падзеі, але і пакінуць памяць для нашчадкаў. 
5 красавіка 2018 года ў раённым Доме культуры адбудзецца дабрачынны канцэрт, сабраныя сродкі ад якога будуць накіраваныя на рэканструкцыю пахавання і скульптуры «Журботная маці» у вёсцы Княжаводцы. 
Пачатак канцэрта ў 15.30 гадзін. 
Кошт білета - 5,00 рублёў.