Афіцыйны сайт
27 сакавіка 2018

Мая любая Радзіма, мая Мастоўская зямля

24 сакавіка ў рамках раённага свята “Красуй, Мастоўшчына!” па выніках работы ўсіх сфер народнай гаспадаркі за 2017 год Мастоўскай раённай бібліятэкай была арганізавана разгорнутая кніжна-ілюстраваная выстава “Мая любая Радзіма, мая Мастоўская зямля”, прысвечаная Году малой радзімы. Выстава дэманстравалася ў фае ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”.
Увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены кнігі, фотаздымкі, ілюстрацыі, матэрыялы даведачнага і фактаграфічнага характару аб дасягненнях, гістарычным мінулым, сучасным развіцці нашага раёна. Экспазіцыя знаёміла з літаратурай аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Мастоўшчыны, экспанаваліся матэрыялы пра знакамітых землякоў – ураджэнцаў раёна і вядомых людзей, жыццё і дзейнасць якіх звязана з нашым краем. Кніжная выстава ўключала кнігі мясцовых паэтаў і празаікаў. Дэманстравалася літаратура, на старонках якой можна было даведацца аб гістарычных помніках і цікавых месцах роднага краю. На выставе былі прадстаўлены матэрыялы даследча-пошукавай працы супрацоўнікаў раённай бібліятэкі: даведнік “Турыстычнымі сцежкамі Мастоўшчыны”, зборнік “Легенды і паданні зямлі Мастоўскай”, фотаальбом-трансформер “Сем цудаў Мастоўшчыны”, электронны рэсурс “Знакамітыя людзі Мастоўшчыны”.