Афіцыйны сайт
6 сакавіка 2018

Народныя звычаі і традыцыі Мастоўшчыны

2 сакавіка ў Пескаўскай сельскай бібліятэцы быў праведзены гістарычны экскурс “Народныя звычаі і традыцыі Мастоўшчыны”. На мерапрыемства, прысвечанае Году малой радзімы, былі запрошаны вучні групы падоўжанага дня ДУА “Пескаўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.
Бібліятэкар расказала пра народныя звычаі і традыцыі вёскі Пескі. Былі прадэманстраваны гліняныя вырабы, палатняныя тканіны, вытканыя рукамі пескаўчан, вырабы з саломкі, вышытыя ручнікі і абрусы. Вучні пазнаёміліся з традыцыйным народным адзеннем нашага краю. 
Пескаўскія майстрыхі прадэманстравалі калекцыі сваіх работ: Клімовіч Аляксандара Антонаўна – калекцыю па вышыўцы падушак, карцін, расчосніц, а Чубрык Валянціна Іванаўна – калекцыю вязаных кручком сурвэтак і абрусаў. Затым яны правялі майстар-класы па вышыўцы гладдзю і крыжыкам, вязанні кручком, вышывалі і вязалі пад старадаўнія беларускія песні. 
У аграгарадку Пескі стала традыцыяй правядзенне свята Купалле. Нягледзячы на марозны сакавіцкі дзень, дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у паказе купальскіх абрадаў: вадзілі карагоды, спявалі песню “Купалінка” пад акампанемент Аляшук Таццяны Міхайлаўны расказвалі пра павер’і ў Купальскую ноч, адказвалі на пытанні віктарыны аб лекавых травах.