Афіцыйны сайт
6 красавіка 2018

Сяброўства, выпрабаванае часам

2 красавіка ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбыўся тэматычны вечар “Сяброўства, выпрабаванае часам”, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. На мерапрыемства былі запрошаны начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мастоўскага райвыканкама Сяргей Сяргеевіч Дзейкало, навучэнцы 11 класаў ДУА “Гімназія №1 г.Масты” і “Сярэдняя школа №5 г.Масты”. 

Бібліятэкар расказала аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў самых розных сферах дзейнасці, аб тым, што народы двух краін здаўна звязваюць моцныя сувязі славянскіх традыцый, агульнасць гісторыі, культуры і духоўнасці. З цікавасцю гледачы паглядзелі фільм пра сяброўства двух брацкіх народаў. Юныя артысты Мастоўскай ДШМ Ульяна Тупякова і Максім Палубятка падарылі ўсім прысутным музычныя нумары. Была аформлена кніжная выстава “Беларусь і Расія – саюз славянскіх народаў”.