"Сёння ўся Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. На досвітку вайна вераломна ўварвалася ў наш дом, бязлітасна разбурыўшы лёсы, сем'і, гарады і вёскі. Больш як тры гады беларуская зямля літаральна стагнала ад зверстваў нацыстаў. У разбуральным пажары вайны загінуў кожны трэці жыхар краіны", - гаворыцца ў звароце.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нечалавечая бязлітаснасць не зламала волю нашага народа: "Абарона роднай зямлі з'яднала ўсё грамадзянскае насельніцтва рэспублікі ва ўсеагульным супраціўленні фашызму. Нашы дзяды і прадзеды зведалі катаванні і тэрор, але захавалі свае гонар і годнасць".
"Праз дзесяцігоддзі шчаслівага жыцця на планеце зноў склалася сітуацыя, калі тканіна мірнага часу вось-вось разарвецца. Чарговы няправільны крок цынічных заходніх палітыкаў можа стаць апошнім для большай часткі чалавецтва. Ведаючы не па чутках пра жахі вайны і цану перамогі, беларускі народ захоўвае гістарычную праўду, умацоўвае дзяржаўны суверэнітэт і адзінства нацыі ў імя міру на роднай зямлі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Паважаныя суайчыннікі!
Сёння ўся Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. На досвітку вайна вераломна ўварвалася ў наш дом, бязлітасна разбурыўшы лёсы, сем'і, гарады і вёскі.
Больш як тры гады беларуская зямля літаральна стагнала ад зверстваў нацыстаў. У разбуральным пажары вайны загінуў кожны трэці жыхар краіны.
Нечалавечая бязлітаснасць не зламала волю нашага народа. Абарона роднай зямлі з'яднала ўсё грамадзянскае насельніцтва рэспублікі ва ўсеагульным супраціўленні фашызму. Нашы дзяды і прадзеды зведалі катаванні і тэрор, але захавалі свае гонар і годнасць.
Праз дзесяцігоддзі шчаслівага жыцця на планеце зноў склалася сітуацыя, калі тканіна мірнага часу вось-вось разарвецца. Чарговы няправільны крок цынічных заходніх палітыкаў можа стаць апошнім для большай часткі чалавецтва.
Ведаючы не па чутках пра жахі вайны і цану перамогі, беларускі народ захоўвае гістарычную праўду, умацоўвае дзяржаўны суверэнітэт і адзінства нацыі ў імя міру на роднай зямлі.
У гэты журботны дзень у гонар воінаў-вызваліцеляў і ўсіх загінулых, але няскораных схілім галовы ў мінуту маўчання.
Аляксандр Лукашэнка
22 чэрвеня 2023 года.