Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.04.2021

У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны правядуць «Дыктоўку Перамогі»

 У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны заўтра правядуць «Дыктоўку Перамогі».

 

Штогод напярэдадні свята 9 Мая гэтая патрыятычна-асветная акцыя праходзіць у розных краінах свету. У ёй ужо паспела паўдзельнічаць больш за мільён чалавек. Сёлета дыктоўка прысвечана 80-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны і юбілеям савецкіх палкаводцаў.

На працягу 45 хвілін удзельнікі павінны выканаць тэсты. Такім чынам, «Дыктоўка Перамогі», арганізаваная Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, дапамагае звярнуць увагу маладых людзей на ваенную гісторыю і спрыяць захаванню памяці пра подзвігі іх папярэднікаў.