ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна”
Адрас: г. Масты, зав. Паўночны, 7
Кіраўніцтва:
Мялешка Алена
Васільеўна
дырэктар
тэл.: 8
(01515) 4-56-22
Копач
Валянціна Станіславаўна
намеснік дырэктара
тэл.: 8
(01515) 4-56-24
“Гарачая лінія”: 8 (01515) 6-02-97
1. Аддзяленне першаснага прыёма, інфармацыі, аналіза і прагназіравання
Ажыццяўляе першасны прыём і ўлік грамадзян, якія звярнуліся ў Цэнтр; кансультаванне грамадзян па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання; па телефону “Гарачая лінія”; афармленне і ўлік дакументаў для грамадзян, якія патрабуюць размяшчэння ў дамы-інтэрнаты.
Загадчык
аддзялення: Хальцова Надзея Анатольеўна
Тэл.: 8 (01515) 6-02-97
2. Аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання:
Аддзяленне тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання створана для аказання грамадзянам, якія маюць вострую патрэбу, сацыяльнай падтрымкі разавага характара, накіраванай на падтрыманне іх жыццядзейнасці.
У складзе аддзялення функцыянуе салон “Міласэрнасць” – выдача гуманітарнай дапамогі малазабяспечанным грамадзянам, аказваюцца паслугі па арганізацыі праката тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб. У пункце праката крэсла – каляскі, хадункі, тросці, кастылі, ложак шматфункцыянальны. Пры аддзяленні працуе брыгада сацыяльнага абслугоўвання на мабільнай аснове, гаспадарчая брыгада.
Загадчык
аддзялення: Бабілевіч Вікторыя Вацлаваўна
г. Масты, вул.
Савецкая, 48.
Тэл.: 8 (01515) 6-05-88
3. Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму:
Сацыяльныя работнікі аказваюць сацыяльна-бытавыя паслугі на даму непрацаздольным грамадзянам (сем’ям) пажылога ўзросту і інвалідам 1 і 2 групы, на ўмовах поўнай або частковай аплаты. Некаторыя катэгорыі
грамадзян абслугоўвацца ў адпаведнасці з заканадаўствам бясплатна.
Загадчык аддзялення: Герасімчык Святлана Іванаўна
Тэл.: 8 (01515) 3-38-63
4. Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі:
Прыярытэтнай задачай работы аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ЦСАН Мастоўскага раёна з’яўляецца аказанне псіхалагічнай дапамогі і садзейнічанне ва ўзнаўленні здольнасці да жыццядзейнасці ў сацыяльным асяроддзі людзей пажылога ўзросту, інвалідаў, ветэранаў вайны і працы, шматдзетных і няпоўных сямей, выпускнікоў інтэрнатных устаноў, асоб, якія вызваліліся з месц пазбаўлення волі.
Загадчык аддзялення: Еўдакімава Ірына Мікалаеўна
г. Масты, вул. Савецкая, 48.
Тэл.: 8 (01515) 6-05-88
5. Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў
Тут аказваецца садзейнічанне інвалідам у аднаўленні парушаных або страчаных навыкаў да самаабслугоўвання і падрыхтоўкі да самастойнага жыцця. Заняткі ў гуртках і клубах садзейнічаюць развіццю здольнасцей і інтарэсаў да працоўнай дзейнасці, падтрыманню навыкаў паводзін, зносін.
Загадчык аддзялення: Жук Святлана Аляксандраўна
г. Масты, вул. Будаўнікоў, 7а.
Тэл.: 8 (01515) 6-75-35
6. Аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых грамадзян
Асноўнымі накірункамі дзейнасці аддзялення з’яўляюцца: арганізацыя вольнага часу і стварэнне ўмоў, якія спрыяюць зносінам і падтрыманню актыўнага ладу жыцця шляхам правядзення культурна-масавых і спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў, арганізацыя гурткоў і клубаў па інтарэсам.
Загадчык аддзялення: Маслоўская Валянціна Генадзьеўна
г. Масты, вул. Будаўнікоў, 7а.
Тэл.: 8 (01515) 6-75-35