Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Ад асабістых праблем да грамадскіх ініцыятыў - такі спектр пытанняў прагучаў на прыёме ў старшыні райвыканкама

28.02.2020
Ад асабістых праблем да грамадскіх ініцыятыў - такі спектр пытанняў прагучаў на прыёме ў старшыні райвыканкама
Ад асабістых праблем да грамадскіх ініцыятыў - такі спектр пытанняў прагучаў на прыёме ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрыя Валяватага.
Трэнер футбольнай каманды «Нёман» звярнуўся да кіраўніка раёна за садзеяннем ў вырашэнні пытання, якое неабходна ўрэгуляваць да пачатку сезона. Гэта камплектацыя каманды і фінансавая падтрымка ігракоў.
Юрый Мікалаевіч даручыў начальніку сектара спорту і турызму райвыканкама Сяргею Кухлею прапрацаваць гэтае пытанне сумесна з кіраўнікамі прадпрыемстваў і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, каб знайсці правільнае рашэнне, якое б задаволіла ўсіх і дапамагло ў развіцці гэтага гульнёвага віду спорту на Мастоўшчыне.
Пытанне працаўладкавання прывяло ў райвыканкам маладую маму, у адзіночку выхоўвае пяцігадовага сына. Да гэтага яна працавала на Мастоўскім участку аддзялення паштовай сувязі паштальёнам, але па сямейных абставінах вымушана была сысці. Гатоўнасць жанчыны да перанавучанню і атрыманню новай спецыяльнасці вырашыў дадзены зварот на карысць працаўладкавання на адно з прадпрыемстваў горада.
Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»

© Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.