Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Лепшы вынік на сяўбе кукурузы - у механізатара КСУП «Імя Адама Міцкевіча» Івана Шчановіча

29.05.2020
Лепшы вынік на сяўбе кукурузы - у механізатара КСУП «Імя Адама Міцкевіча» Івана Шчановіча
Лепшы вынік у раённым спаборніцтве на сяўбе кукурузы - у механізатара КСУП «Імя Адама Міцкевіча» Івана Шчановіча.
- У гаспадарцы я працую амаль дзесяць гадоў, а да гэтага працаваў кіроўцам у цэху ААТ «Беллакт» у Песках. Пачынаў сваю працоўную дзейнасць у калгасе «Чырвоная зорка», - распавёў пра асноўныя этапы свайго прафесійнага шляху Іван Бярнардавіч.
У калектыве КСУП «Імя Адама Міцкевіча» вопытнага і добрасумленнага механізатара, спакойнага і разважлівага работніка характарызуюць толькі са станоўчага боку. Таму і не дзіўна, што імя І. Шчановіча папоўніла спіс перадавікоў.
У цяперашнюю пасяўную ён працаваў на ўнясенні арганічных угнаенняў і сяўбе кукурузы. У апошнім выглядзе вяснавых сельскагаспадарчых работ механізатар і дасягнуў найлепшага выніку сярод сваіх калег з іншых гаспадарак. Адзнака ў 716 засеяных гектараў, на якіх ужо з'явіліся пакуль нясмелыя паросткі кукурузы, стала пераможнай.
У бліжэйшы час Іван Бярнардавіч будзе заняты на ўборцы траў і нарыхтоўцы сенажу, пазней - на прэсе сена. А там і ўборка падаспее.
Упэўненасць у тым, што і на гэтых працах І. Шчановіч праявіць свае лепшыя прафесійныя якасці, выказалі прадстаўнікі кіраўніцтва гаспадаркі, а таксама першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юрый Касталомаў і старшыня Мастоўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Віктар Метлюк. Яны павіншавалі механізатара з перадавымі пазіцыямі на сяўбе і пажадалі далейшых поспехаў. А на памяць аб лідэрстве - дыплом перадавіка і падарунак у грашовым выразе.
Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»

© Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.