Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Перспектывы развіцця транспартнага комплексу, кіберзлачынствы і прафілактыка наркаманіі. На Мастоўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання

21.02.2020
Перспектывы развіцця транспартнага комплексу, кіберзлачынствы і прафілактыка наркаманіі. На Мастоўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання
У працоўных калектывах Мастоўскага раёна прайшло абмеркаванне актуальных тэм, якія былі вынесеныя на Адзіны дзень інфармавання. Гэты стан і перспектывы развіцця транспартнага комплексу краіны, вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за 2019 год, прафілактыка кіберзлачынстваў, наркаманіі і гвалту ў адносінах да непаўналетніх.
  З калектывам ААТ «Мастоўдрэў» сустрэліся прадстаўнікі абласной групы інфармавання ў складзе намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Ірыны Сцепаненка і начальніка цэнтра ідэалагічнай работы Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Алены Акімавай. Раённую групу інфармавання прадстаўляў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Дзейкало. Акрамя абмяркоўваемых пытанняў, лідэр жаночага руху Гродзеншчыны распавяла таксама пра праекты і ініцыятывы грамадскага аб’яднання “Беларскі саюз жанчын”, якія будуць рэалізаваны ў вобласці да юбілею Вялікай Перамогі, у тым ліку пры ўдзеле першасных арганізацый прадпрыемстваў і ўстаноў.
Вялікую цікавасць у слухачоў выклікалі прыведзеныя Аленай Акімава лічбы і факты, якія раскрываюць праблему жорсткага абыходжання і гвалту ў дачыненні да дзяцей, якая па-ранейшаму актуальная.
Зацікаўленая размова ў калектыве Мастоўскага РЭС прайшла пры ўдзеле дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Паўла Міхалюка і прадстаўнікоў раённай групы інфармавання - кіраўніка справамі райвыканкама Андрэя Рахунка, начальніка РАУС Эдуарда Шастака, першага намесніка начальніка РАНС Аляксея Чурыка.
Выступоўцамі было адзначана, што транспартны комплекс краіны мае выключна важнае значэнне ў жыццезабеспячэнні яе шматгаліновай эканомікі і рэалізацыі сацыяльнай палітыкі дзяржавы. У ходзе абмеркавання былі закрануты пытанні ўтрымання аўтамабільных дарог, у тым ліку прывядзенне ў адпаведны стан мясцовай дарожнай сеткі. Адзін з найбольш абмяркоўваемых і хвалюючых момантаў - плануемыя змены ў спагнанні дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Плануецца, што яе «адвяжуць» ад праходжання тэхагляду.

Актуальнасць прынятых у рэспубліцы мер барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, прафілактыкі гвалту ў дачыненні да непаўналетніх і кіберзлачынстваў адзначылі ў сваіх выступах прадстаўнікі праваахоўных органаў.
- Развіццё інфармацыйных тэхналогій і іх пранікненне ва ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека стала не толькі дабром, але і падставай для супрацьпраўных дзеянняў у сферы IT, колькасць якіх расце, - падкрэсліў начальнік РАУС Эдуард Шастак, даўшы некаторыя рэкамендацыі, як не стаць ахвярамі кіберзлачынцаў і махляроў.
Аб захаванні правіл бяспекі на вадаёмах, падчас спальвання смецця і распальвання вогнішча на дачных і прысядзібных участках нагадаў першы намеснік начальніка РАНС Аляксей Чурик. Дарэчы, з пачатку года ў нашым раёне адбылося 7 пажараў, 5 з якіх - па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення. Гэтая акалічнасць стала прычынай гібелі ў агні 2 жыхароў раёна ў бягучым годзе. Пазначыў прадстаўнік РАНС і праблему вясновых выпальванняў травы, за што на вінаватага можа быць накладзены штраф ад 10 да 40 базавых велічынь.
Пагутарыў з калектывам раёна электрасетак і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Павел Міхалюк. Яго цікавілі канкрэтныя заўвагі і канструктыўныя прапановы па зменах у Кодэкс аб Адміністрацыйных правапарушэннях. Прагучалі ў часе сустрэчы пажаданні па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці Павел Рышардович запісаў. У далейшым яны будуць перададзеныя ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.
Па абмяркоўваемых тэмах дня інфармавання прадстаўнікі раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп выступілі ў калектывах райветстанцыі, ясляў-сада №1 г. Масты, Рагозніцкага крухмальнага завода, Мастоўскага філіяла воблпатрэбспажывецтва, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, КСУП «Азяранскі». Намеснікі старшыні райвыканкама выступілі з справаздачамі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Мастоўскага раёна.
Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»

© Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.