Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Табала сустрэўся з працоўным калектывам Мастоўскага філіяла КУП па забеспячэнні палівам «Гроднааблпаліва»
30.01.2020
Гаворка ішла аб развіцці раёна за мінулы год, станоўчых тэндэнцыях і недахопах. Валерый Іванавіч адзначыў, што ў цяперашні час у прамысловасці занята 2,5 тысячы чалавек. Лепшых вынікаў дабіліся ААТ «Рагозніцкі крухмальны завод», тэмп росту склаў 133,9%, і КВУП «Мастоўская сельгастэхніка» - 117,3%. Зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці да ўзроўню папярэдняга года дапусцілі ААТ «Мастоўдрэў», Мастоўскае РУП ЖКГ, ААТ «Мастоўскі рамонтны завод», ААТ «Мотэкс» і СТАА «Байдимэкс».
Арганізацыі раёна ажыццяўляюць экспартна-імпартныя аперацыі тавараў з 32 краінамі свету, экспартавалася прадукцыя ў 21 краіну. Найбольш важкія для раёна гандлёвыя партнёры: Францыя, Польшча, Германія, Літва, Украіна, Казахстан, Латвія. Асноўнымі таварнымі пазіцыямі з'яўляюцца крухмал, лесаматэрыялы, мэбля, транспартныя сродкі.
У сельскагаспадарчай вытворчасці раёна занята 2,3 тыс. чалавек. Па выніках працы за 2019 год выраблена валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах на суму 120,1 млн. руб. Тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці па раёне склаў 100,3%, у тым ліку ў сельскагаспадарчых арганізацыях - 98,2%, сялянскіх фермерскіх гаспадарках - 143,7%.
Валерый Іванавіч адзначыў, што стабільна працавалі ўстановы адукацыі, аховы здароўя, культуры і сацыяльнай абароны. Своечасова выплачваліся заработная плата, пенсіі.
Выступоўца падрабязна спыніўся на працы раённага Савета дэпутатаў. Мастоўскі раённы і сельскія Саветы дэпутатаў 28-га склікання былі абраныя 18 лютага 2018 года. У іх складзе 92 дэпутата: 26 - уваходзяць у раённы Савет, 66 - у сельскія.
Асноўнай формай дзейнасці Саветаў дэпутатаў з'яўляюцца сесіі. У 2019 годзе праведзена 12 сесій раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, разгледжана 52 пытанні. Праведзена 22 пасяджэння прэзідыума раённага Савета, у тым ліку 3 пасяджэння сумесна з раённым выканаўчым камітэтам. Разгледжана 37 пытанняў.
Вялася праца па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян». У 2019 годзе праведзена 10 асабістых і 10 выязных прыёмаў грамадзян. У раённы Савет дэпутатаў паступіла 14 зваротаў. Праведзена 10 прамых тэлефонных ліній.
У цэнтры ўвагі было навядзенне парадку на зямлі, комплекснае добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Сельсаветамі раёна у 2019 годзе праведзена 39 суботнікаў. Ліквідавана 32 несанкцыянаваныя звалкі ў населеных пунктах.
Вядзецца пастаянная работа па падтрымцы ў добрым стане тэрыторый могілак. Іх у сельскай мясцовасці - 51.
Выяўляюцца старыя і пустуючыя хаты і праводзіцца іх знос. У 2019 годзе знесены 41 ветхі дом, у рэестр уліку ўнесена 37. Найбольш актыўна дадзеная работа праведзена ў Дубненскім і Пескаўскім сельскіх Саветах. У 2020 годзе плануецца знесці 33 пустуючых хаты.
У 2019 года ў раёне ажыццяўлялі сваю дзейнасць 97 старастаў населеных пунктаў. З іх 10 з'яўляюцца дэпутатамі сельсаветаў.
Райсаветам вялікая ўвага надавалася заахвочванню работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. За добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё рэгіёну, дасягненні высокіх паказчыкаў у працы, прафесіяналізм і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Ганаровымі граматамі і Падзячнымі лістамі райсавета ўзнагароджаны 68 чалавек.
Адным з найважнейшых напрамкаў у рабоце райсавета з'яўляецца дзейнасць пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. З чэрвеня 2018 года па цяперашні час праведзена 75 пасяджэнняў камісіі. На дадзены момант у базе даных незанятага насельніцтва складаецца 2724 чалавека. Плацельшчыкамі жыллёва-камунальных паслуг са 100-працэнтнай аплатай камунальных паслуг былі 153 чалавекі.
Па матэрыялах сайта газеты "Зара над Нёманам»