Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Якія летнія аздараўленчыя лагера будуць функцыянаваць у Мастоўскім раёне гэтым летам

28.05.2020
Якія летнія аздараўленчыя лагера будуць функцыянаваць у Мастоўскім раёне гэтым летам
У апошнія майскія дні бацькі заклапочаны пытаннем, дзе правядуць тры месяцы летніх канікул іх дзеці. Цікавы і карысны адпачынак як заўсёды прапануюць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, якія будуць функцыянаваць на тэрыторыі нашага раёна.
 
Сур'ёзная падрыхтоўка
Паводле інфармацыі ўпраўлення адукацыі райвыканкама, вывучыўшы попыт на дадзеную паслугу, сфарміравана  сетка дзіцячых аздараўленчых лагераў. Усяго ў летні перыяд 2020 года плануецца аздаравіць 615 юных мастаўчан. На падрыхтоўку да аздараўленчай кампаніі ў гэтым годзе было выдзелена больш за 88 тысяч рублёў, з якіх звыш 76 тысяч - сродкі раённага бюджэту, крыху больш за 12 тысяч - сродкі, сабраныя на раённым суботніку.
На базе школ
Выбраць адпачынак па душы і інтарэсам ёсць з чаго: у раёне адкрыюць свае дзверы 25 лагераў. Дванаццаць дзённых аздараўленчых лагераў будуць функцыянаваць на базе ўстаноў адукацыі раёна. Змена ў іх разлічана на 18 дзён, пачынаючы з 15 чэрвеня. Кошт пуцёвак у такія лагеры складае ад 16 да 30 рублёў. З 1 чэрвеня пачне функцыянаваць аздараўленчы лагер Мастоўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі  для 5 навучэнцаў.
Атрымліваючы асалоду ад прыроды
Таксама на базе ўстаноў адукацыі, размешчаных у маляўнічай мясцовасці, будуць працаваць профільныя лагеры з кругласутачным знаходжаннем працягласцю 9 дзён. У жніўні яны расчыняць свае дзверы на базе Дубненскай, Лунненскай і Гудзевіцкай сярэдніх школ. Кошт пуцёўкі  - ад 33 да 42 рублёў.
 
І праца, і адпачынак
У Дубненскай, Лунненскай і Гудзевіцкай школах у чэрвені-ліпені рабят збяруць лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем. На працягу 18 дзён 14-17-гадовыя падлеткі змогуць атрымаць навыкі самастойнага працы і выдатна адпачыць у коле сяброў. Бацькоўскі ўзнос за пуцёўку ў такі лагер складае 18 рублёў.

«Нёманскі» або «Пацавічы»?
На працягу ліпеня-жніўня чатыры змены па 9 дзён запланаваны ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Пацавічы». Тут хлопцы з гарадскіх школ будуць знаходзіцца кругласутачна, павялічваючы свой інтэлектуальны ўзровень і веды па профільных прадметах.
У аздараўленчым лагеры «Нёманскі» гэтым летам будуць арганізаваны тры змены па 18 дзён. Першая прыме рабят 29 чэрвеня, другая пачнецца з 20 ліпеня, трэцяя - з 10 жніўня.
Кошт пуцёвак у лагер «Пацавічы» складзе ад 34 да 43 рублёў, у лагер «Нёманскі» - ад 148 да 166 рублёў у залежнасці ад узросту дзяцей.
 
Фізкульт-прывітанне
Юныя спартсмены змогуць трэніравацца і павышаць свой спартыўны ўзровень, наведваючы спартыўна-аздараўленчыя лагеры. Яны будуць функцыянаваць на базе Мастоўскай СДЮШАР і спартыўнага комплексу "Нёман". Тут будзе арганізавана дзве змены па 18 дзён.
Аздараўленнем і вучэбна-трэніровачным працэсам ў жніўні будуць ахоплены і выхаванцы Гродзенскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту.
Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»

© Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.