Главная / Новости / Новости района
11.02.2025

Сектор культуры Мостовского райисполкома занял 3 место в ежегодном областном конкурсе

 Сектар культуры Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта заняў трэцяе месца ў штогадовым абласным спаборніцтве

Падчас выніковай нарады ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дзе былі падведзены вынікі працы ўстаноў культуры регіёна за мінулы год і намечаны перспектыўныя задачы на бягучы перыяд, прайшла цырымонія ўзнагароджвання.

Так, сектар культуры Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта атрымаў Ганаровую грамату за III месца ў штогадовым абласным спаборніцтве горада Гродна і раёнаў Гродзенскай вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у сферы культуры ў 2024 годзе.

 

Ганаровай граматы ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама за высокі прафесіяналізм  і творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускай культуры ўдастоена намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Давыдзік.

Такой жа ўзнагародай адзначана плённая шматгадовая праца на ніве беларускай культуры галоўнага захавальніка фондаў Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек” Таццяны Чарняк.

Віншуем! Няхай творчы настрой і натхненне, адданасць справе і крэатыў прыносяць добры плён і новыя поспехі!

Наталля ШЭЎЧЫК