Главная / Новости / Новости республики
04.09.2023

Городок передал вымпел-эстафету Дня белорусской письменности Ивацевичам

 Вымпел-эстафету Дня белорусской письменности председатель Городокского райисполкома Витебской области Ирина Полякова передала председателю Ивацевичского районного Совета депутатов Брестской области Александру Сороке.


– У 30-ы раз наша краіна адзначыла Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята з'яднала ўсіх нас павагай да такіх спрадвечных сімвалаў духоўнага жыцця, як кніга і слова. І гэту павагу мы павінны зберагчы і перадаць нашым нашчадкам, -- адзначыла Ірына Міхайлаўна.

На працягу двух дзён госці і жыхары горада адчувалі задавальненне ад свята, ад выступленняў паэтаў і артыстаў, змаглі ўбачыць сувязь друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа. Але не толькі яркія ўспаміны застануцца жыхарам Гарадка, але і адноўленыя аб“екты культуры і адукацыі, сацыяльнай сферы, памятныя знакі, якія мацуюць гістарычную спадчыну, робяць жыццё духоўна напоўненым і асэнсаваным.

Ірына Палякова падзякавала ўсім, хто прыкладаў намаганні дзеля таго, каб свята адбылося, і перадала вымпел-эстафету правядзення чарговага, 31-га Дня беларускага пісьменства гораду Івацэвічы Брэсцкай вобласці.

– Мы сделаем все, чтобы не ударить в грязь лицом и достойно провести 31-й День белорусской письменности, – заверил председатель Ивацевичского районного Совета депутатов Брестской области Александр Сорока.

Подарком всем гостям 30-го фестиваля стал сольный концерт уроженца Могилевской области Сергея Волчка, победителя телешоу «Голос. 2-й сезон».