Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

7 верасня 2021

Аб важнасці і значнасці даты 17 верасня ў гісторыі нашай краіны і жыцці беларусаў разважаюць жыхары Мастоўскага раёна

 Святлана ХУРСА,

настаўнік Мілявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы:

– Сёлета мы ўпершыню будзем святкаваць Дзень народнага адзінства. Дата 17 верасня абрана невыпадкова. У 1939 годзе ў гэты дзень здзейсніўся акт гістарычнай справядлівасці і Беларусь стала адзінай дзяржавай.

Трэба сказаць, што ў нашай краіне на працягу стагоддзяў побач у міры і згодзе жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, рэлігій і культур. Гэта стала візітнай карткай Беларусі, яе ўнікальнай спадчынай і бясцэнным дарам продкаў, які неабходна захаваць дзеля згоды ў грамадстве, дабрабыту і працвітання будучых пакаленняў беларусаў.

Сёлета на першым уроку мы аб гэтым гаварылі з нашымі вучнямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі падчас займальнага віртуальнага падарожжжа па родным краі пазнаёміліся з такімі паняццямі, як згуртаванасць, салідарнасць, народнае адзінства, нацыянальны гонар, народныя традыцыі.

 



Сяргей ТКАЧУК,

старшыня Мастоўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”:

– З гісторыі мы ведаем, што 17 верасня 1939 года адбылася значная падзея для нашага народа. Беларусь атрымала права лічыцца нацыяй. Таму асабіста я і мае родныя падтрымалі менавіта гэтую дату для абрання яе Днём народнага адзінства.

Беларусы ва ўсе часы былі шчырымі, гасціннымі і памяркоўнымі людзьмі, такія мы і зараз. І тым, хто хоча нас пасварыць, раз’яднаць, мы павінны супрацьпаставіць нашы згуртаванасць і нераўнадушша да лёсу краіны. Яна ў нас адна, іншай не будзе. Мы павінны пра гэта памятаць самі і перадаць гэтую памяць сваім дзецям. А найлепшая для гэтага нагода – Дзень народнага адзінства.