Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.03.2020

Будзь прыкладам свайму дзіцяці!

У перыяд з 06 па 15 марта 2020 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі праводзіцца  прафілактычная акцыя «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!». Яе мэта - прафілактыка і папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам юных удзельнікаў дарожнага руху. У студзені 2020 года ў рэспубліцы непаўналетнія сталі удзельнікамі 29 дарожна-транспартных здарэнняў. У дадзеных ДТЗ адзін непаўнагадовы загінуў і 28 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. У лютым бягучага года абставіны з дзіцячым дарожна-транспортным траўматызмам абумоўлены наяўнасцю негатыўных змяненняў, так у дарожна-транспартных здарэннях адзін непаўнагадовы загінуў і 31 атрымаў раненні рознай ступені цяжкасці. Аналіз здарэнняў з удзелам непаўнагадовых вызначае, што асноўнай прычынай траўматызму дзяцей з'яўляюцца паводзіны дарослых, у першую чаргу кіроўцаў транспартных сродкаў. Перыяд школьных канікул і пачатак новай вучэбнай чвэрці характэрызуецца наяўнасцю шэрагу пагроз забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе.