Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.09.2020

Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў Мастах

Штогод Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Свята дэманструе непарыўную сувязь паміж гісторыяй і культурай беларускага народа, гістарычным шляхам пісьменства і друку. Ізноў узгадваем, адкуль мы родам, кім былі нашы продкі, якія этапы станаўлення прайшла наша мова. Вучні сярэдняй школы №2 г. Масты рыхтаваліся на Дня пісьменства кожны дзень на працягу першай нядзелі навучальнага года. Спаборнічалі ў турніры эрудытаў “Гульня па тэме “Пераклад” і турніры знаўцаў беларускай мовы “Зямля бацькоў – мая зямля”, знаёміліся з цікавымі фактамі на ўроку “Гэты цуд завецца кніга”. А на інтэлектуальнай гульні “Залацінкі роднай мовы” ўспаміналі гісторыю беларускага пісьменства. Класны кіраўнік 6 класа, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Калеснікава з задавальненнем праводзіла віктарыну “Шануй чужое аж да пакланення, сваё любі аж да забыцця” з мэтай праверкі ведаў вучняў пра мінулае беларускага пісьменства. Як разумееце сэнс тэмы віктарыны? Каму належаць гэтыя словы? Калі з’явілася кніжнасць на Русі? Хто дапамог станаўленню беларускага пісьменства? Колькі каштавалі самаробныя кнігі? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вучні 6 класа ведалі дасканала. Яны не только разважалі, але і дзяліліся цікавымі фактамі. Успомнілі, канешне ж, і гістарычных асоб, якія паўплывалі на развіццё пісьменнасці. Асветніца Еўфрасіння Полацкая, першадрукар Францыск Скарына – іх стараннасць і самаадданасць паўплывалі на беларускую пісьменнасць. Гэтыя імёны ведаюць ва ўсёй Еўропе, бо ўклад кожнага з іх у развіццё навукі неверагодны. Напрыклад, Еўфрасіння заробленыя грошы раздавала бедным людзям, адкрывала школы для навучання ў манастырах. У Спаса-Прэабражэнскай царкве яна перапісвала кнігі ў келлі, каб кніга была даступна простым людзям. Пачаў сваю дзейнасць Францыск Скарына ў Празе, дзе надрукаваў “Псалтыр”. Потым – у сталіцы Вялікага княства Літоўскага  ў Вільні – ён надрукаваў “Малую падарожную кніжыцу”  і “Апостал”, распавядаючы аб дзеяннях вучняў Хрыста. Таксама стараліся вучні прачытаць тэксты на старабеларускай мове, знаёміліся з незвычайнымі літарамі, якіх сёння няма ў нашай мове. Так хутка і цікава прайшоў урок ў сярэдняй школе №2. Вучні асвяжылі веды і пазналі нешта новае. Кожны імкнуўся адказаць і праявіць актыўнасць. Цікавым і змястоўным быў урок “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына” ў сярэдняй школе №5, дзе вучні 6 “А” класа разам з класным кіраўніком Маргарытай Юнкевіч успаміналі гісторыю пісьменнасці і кнігадрукавання. “Каб быць патрыётам”, “каб любіць нашу краіну” – гучалі такія адказы. Падрыхтавалі вучні і звесткі з біяграфіі Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Сымона Буднага. Не забылі і паэтаў, пісьменнікаў Беларусі, дзякуючы якім беларуская мова гучала далёка за межамі нашай краіны, – Якуба Коласа, Янку Купалу, Максіма Багдановіча і інш. У інтэрактыўнай віктарыне замацавалі атрыманыя веды. Прыемна было чуць поўныя адказы хлопчыкаў і дзяўчынак. За актыўны ўдзел у арганізацыі Дня пісьменства і друку піянеры атрада “Дружны” імя В. Жукава былі ўзнагароджаны пахвальнай граматай ад адміністрацыі школы. Па матэрыялах сайта раённай газеты  “Зара над Нёманам”