Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
25.11.2020

Экалагічная восень піянерскай дружыны імя Васіля Жукава СШ №5 г. Масты

З радасцю рабяты піянерскай дружыны імя Васіля Жукава прынялі навіну аб удзеле ў экалагічным пракце БРПА “Экацімураўцы”. З самага пачатку навучальнага года  піянеры актыўна ўключыліся у работу.     Наша каманда распрацавала эмблему,  сістэматызавала неабходны  тэарэтычны блок па праблеме ўтылізацыі бытавога смецця. Набытыя веды вучні паспяхова  прымянілі на практыцы. Акцыі  “ Пасадзі дрэва”, “Абеліск”, “Мая экасумка”, “Зробім свет чысцейшым” аказаліся неверагодна папулярнымі . Хочацца  адзначыць і падзякаваць за  творчы падыход актывістам: Паўлу Грыцюку, Кіры Фуркуліцы, Мануку Галсцяну, Яне Калошы, Вікторыі Садоўскай. Так трымаць!     Восеньскі экалагічны марафон у нашай школе  завяршыўся яркім флэшмобам “ЗА чыстую Беларусь”, у выніку якога былі створаны карціны з выкарыстаннем сабраных пластыкавых крышак. Яркія фотаздымкі ўпрыгожылі старонкі ў сацыяльных сетках, а мы зрабілі свой уклад у экалагічную бяспеку малой радзімы і краіны. Экалагічнае выхаванне школьнікаў неабходна для  гарманічнага развіцця вучняў і з”яўляецца неабходным складнікам у сістэме сучаснай адукацыі.     Пры выкананні такой работы вырашаюцца наступныя  задачы: развіцце экалагічнай этыкі вучняў, адказнасці ў іх адносінах  да прыроды; эстэтычнае, духоўнае выхаванне, выхаванне любові да Радзімы; фарміраванне пачуцця прыналежнасці да свайго часу, асабістай адказнасці за  ўсе, што адбываецца навокал. Па матэрыялах сайта раённай газеты «Зара над Нёманам»