Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.05.2020

Лепшы вынік на сяўбе кукурузы - у механізатара КСУП «Імя Адама Міцкевіча» Івана Шчановіча

Лепшы вынік у раённым спаборніцтве на сяўбе кукурузы - у механізатара КСУП «Імя Адама Міцкевіча» Івана Шчановіча. - У гаспадарцы я працую амаль дзесяць гадоў, а да гэтага працаваў кіроўцам у цэху ААТ «Беллакт» у Песках. Пачынаў сваю працоўную дзейнасць у калгасе «Чырвоная зорка», - распавёў пра асноўныя этапы свайго прафесійнага шляху Іван Бярнардавіч. У калектыве КСУП «Імя Адама Міцкевіча» вопытнага і добрасумленнага механізатара, спакойнага і разважлівага работніка характарызуюць толькі са станоўчага боку. Таму і не дзіўна, што імя І. Шчановіча папоўніла спіс перадавікоў. У цяперашнюю пасяўную ён працаваў на ўнясенні арганічных угнаенняў і сяўбе кукурузы. У апошнім выглядзе вяснавых сельскагаспадарчых работ механізатар і дасягнуў найлепшага выніку сярод сваіх калег з іншых гаспадарак. Адзнака ў 716 засеяных гектараў, на якіх ужо з'явіліся пакуль нясмелыя паросткі кукурузы, стала пераможнай. У бліжэйшы час Іван Бярнардавіч будзе заняты на ўборцы траў і нарыхтоўцы сенажу, пазней - на прэсе сена. А там і ўборка падаспее. Упэўненасць у тым, што і на гэтых працах І. Шчановіч праявіць свае лепшыя прафесійныя якасці, выказалі прадстаўнікі кіраўніцтва гаспадаркі, а таксама першы намеснік старшыні - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юрый Касталомаў і старшыня Мастоўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Віктар Метлюк. Яны павіншавалі механізатара з перадавымі пазіцыямі на сяўбе і пажадалі далейшых поспехаў. А на памяць аб лідэрстве - дыплом перадавіка і падарунак у грашовым выразе. Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»