Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.06.2022

Мітынг у Княжаводцах

  Па ўсёй Беларусі прайшлі памятныя мерапрыемствы з нагоды дня памяці аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На нашай малой радзіме гэтая падзея адбылася ля помніка “Смуткуючая маці”, што ўзведзены  на месцы брацкай магілы ў вёсцы Княжаводцы, спаленай разам з  жыхарамі. На мітынг у Княжаводцах сабраліся школьнікі, што адпачываюць у аздараўленчым лагеры нашай школы, студэнты Купалаўскага ўніверсітэта г. Гродна, прадстаўнікі БРСМ, удзельнікі аўтапрабегу, проста нераўнадушныя людзі. Княжаводцы… Да 23 ліпеня 1943 года гэта была вялікая вёска з амаль тысячай жыхароў! Але фашысцкія карнікі за адзін дзень сцерлі яе з твару зямлі. Дзеці, жанчыны, старыя людзі знайшлі апошні прытулак у агульнай магіле на высокім беразе Нёмана. 970 мірных жыхароў немцы расстралялі і наспех прыкапалі, а вёску спалілі. Але, баючыся адказнасці за сваё зверства, пазней вярнуліся, раскапалі магілу і спалілі астанкі людзей… Школьнікі даглядаюць гэтае святое месца. Тут заўсёды чыста, утульна. Летам прыходзяць хлопчыкі і дзяўчынкі сюды ў паходы. Настаўнікі расказваюць ім, што ідуць яны па княжаводскай вуліцы, што вось тут, каля куста бэзу, была чыясьці хата, а там яшчэ адна і яшчэ… А пад той  грушкай, напэўна, маці на лавачцы чакала сына з вайны… Не абхапіць цэлым класам зараснікі бэзу,  шапацяць лісцем здзічэлыя і пастарэлыя грушы і яблыні – адзіныя жывыя сведкі той жудаснай трагедыі. А сучасныя дзеці і падлеткі тут заўсёды сцішваюцца і міжволі сур’ёзнеюць,   сэрцам адчуваючы боль сваіх землякоў.