Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.02.2023

Мова матчына, мова родная. У Мастоўскім райвыканкаме напісалі дыктоўку на беларускай мове

  У   рамках   святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, работнікі структурных падраздзяленняў Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта далучыліся да Усебеларускага дыктанта. Па традыцыі, праверыць свае веды і акунуцца ў прыгажосць роднай беларускай мовы змог кожны жадаючы. Як паведаміў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвынкама Сяргей Дзяйкала, які прывітаў удзельнікаў дыктанта, гэта толькі адно з мерапрыемстваў, што ладзяцца ў рамках Тыдня роднай мовы. Таксама ў раёне пройдуць акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, конкурсы чытальнікаў і выканаўцаў музычных твораў, прысвечаных беларускай мове, творчыя сустрэчы з пісьменнікамі Гродзеншчыны. Таксама запланаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных творчасці пісьменнікаў-юбіляраў і твораў-юбіляраў. Напрыклад, сёлета спаўняецца 500 гадоў “Песні пра зубра” Міколы Гусоўскага і 100 гадоў “Новай зямлі” Якуба Коласа. А вось Купалаўскай “Паўлінцы” – 110 год. 55 гадоў таму пабачылі свет “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча і “Сэрца на далоні” Івана Шамякіна. Трэба дадаць, што тэкст для дыктоўкі быў падрыхтаваны ўпраўленнем адукацыі райвыканкама паводле твора Уладзіміра Караткевіча і прысвечаны Году міру і стварэння. У якасці “настаўніка” выступіла метадыст РУМК Марыя Цыбульская. “Мова першай матчынай калыханкі, мова старадаўніх архіваў, мова пажаўцелых статутаў і мова кахання. Мова, якая можа сказаць словы незвычайнай пяшчоты і можа ўдарыць так, што не ўстанеш. Гнуткі, спеўны, адвечна новы інструмент, без якога, як без хлеба, нельга ўявіць сваё жыццё”, – старанна выводзяць на лістах удзельнікі дыктоўкі. Хвалюючы момант самаправеркі сваіх работ і – радасная ўсмешка, што ўсё атрымалася.