Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
04.02.2022

Настаяцель храма абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» протаіерэй Уладзімір Саверчанка на бацькоўскім сходзе распавядаў аб хрысціянскіх каштоўнасцях

  Праваслаўныя традыцыі і хрысціянскія каштоўнасці ў сем ’ ях мастоўскіх вучняў. Настаяцель храма абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Масты протаіерэй Уладзімір Саверчанка наведаў бацькоўскі сход у сярэдняй школе №2, дзе распавядаў аб каштоўнасцях сучаснай моладзі. Запрасіла яго класны кіраўнік 7 «Б» класа Таццяна Калеснікава. Быць добрымі і адказнымі бацькамі, да якіх іх дзеці прыходзяць па параду ў важны і патрэбны момант, дзякуюць за шчаслівае дзяцінства і юнацтва – да гэтага імкнуцца мамы і таты ўсё жыццё. Яны клапоцяцца, каб іх сыны і дочкі выраслі добразычлівымі, самадастатковымі,  прыстойнымі людзьмі. І недастаткова для гэтага толькі абуць, адзець і накарміць дзіця. – Зараз у моладзі змяніліся жыццёвыя арыенціры. Інтэрнэт і мабільныя тэлефоны замянілі ім бацькоўскі аўтарытэт, імкненне да пазнання новага. Яны цікавяцца, напрыклад, што ў сумцы знакамітай дзяўчыны-блогера, колькі каштуе яе адзенне, чым яна снедае. Усё гэта не садзейнічае дзіцячай дапытлівасці. Інтэрнэт замяняе час, які можна было патраціць на чытанне кнігі ці навукова-пазнавальнага часопіса, зварот да Бога. Менавіта духоўнасць напаўняе дзіця, не дае спакусіць маладую душу, – адзначыў протаіерэй Уладзімір Саверчанка. Таму неабходна з малых гадоў навучыць дзіця дабру, цярпенню, стараннасці, паслухмянасці, павазе да старэйшых. І дапаможа ў гэтым Біблія, прыклад бацькоў і іншых членаў сям’і. Першая задача чалавека на зямлі – палюбіць Бога, а сям'я – першая прыступка на гэтым шляху. Бацькі павінны дапамагчы напоўніць душу любоўю да Госпада. Інакш месца ў душы зойме нешта іншае. Протаіерэй Уладзімір Саверчанка раіў часцей бываць у царкве, спавядацца, прычашчацца. А Біблія дасць адказы на ўсе важныя жыццёвыя пытанні. Выдатна, што ёсць дзеці, для якіх царква і хрысціянскія каштоўнасці адыгрываюць важную ролю ў жыцці. Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам"