Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.01.2020

Прадстаўнікі Гродзеншчыны ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Беларусі

Сярод тых, хто ўвайшоў у ганаровы спіс – прадстаўнікі бізнесу, выканаўчай улады і выкладчыкі. Ганаровай граматай Савета Міністраў Беларусі ўзнагароджаны:  Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара па вытворчасці сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ Спа» за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у развіццё лёгкай прамысловасці;  Ян Васілеўскі, старшыня Гродзенскага райвыканкама за шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскага раёна;  Валянцін Пяшко, начальнік навуковага аддзела ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне генетыкі, селекцыі і развядзення сельскагаспадарчых жывёл; Сяргей Ткачэнка,  кіраўнік дзяржаўнай установы «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест» за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці і прыцягненне інвестыцый.