Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.12.2020

Прапанова на народнае веча ад старшыні Гудзевіцкага сельвыканкама Кацярыны Басінскай

  Кацярына БАСІНСКАЯ, старшыня Гудзевіцкага сельвыканкама:     – Колькасць вясковага насельніцтва скарачаецца, у аддаленых вёсках застаецца толькі старэйшае пакаленне, а працаздольнае насельніцтва жыве ў аграгарадках і вёсках, якія ў нейкай ступені захавалі інфраструктуру. Таму, відавочна, большая самастойнасць мясцовых органаў кіравання і самакіравання павінна быць у вызначэнні прыярытэтаў на месцы, асабліва што тычыцца пытанняў добраўпарадкавання, работы па пустуючых дамах, афармлення праваўстанаўліваючых дакументаў.             Лічу, што Указ №357 павінен быць удасканалены: зменшаны тэрміны з трох гадоў да года, калі мы можам уключыць дом у рэестр пустуючых, каб звярнуцца ў суд аб перадачы дома ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы.             Таксама варта перагледзець механізм афармлення праваўстанаўліваючых дакументаў на дамы, якія знаходзяцца ў аддаленых вёсках, і ўстанаўліваць кошт такіх паслуг, сыходзячы з попыту на зямельныя ўчасткі ў той ці іншай мясцовасці.             Мэтазгодным было б адмяніць норму аб адмове пастаноўкі на ўлік патрабуючых паляпшэння жыллёвых умоў у горадзе тым, хто мае ва ўласнасці аформленыя дамы ў вёсках. Гэта будзе стымуляваць афармленне дакументаў яшчэ пры жыцці ўласнікаў іх спадчыннікамі і дазволіць значна скараціць колькасць пустуючых дамоў у будучым.             Такім чынам, на маю думку, большая самастойнасць рэгіёнаў павінна быць у магчымасці прыняцця лакальных актаў на аснове існуючага заканадаўства, якія б рэгулявалі пытанні жыццядзейнасці насельніцтва ў залежнасці ад умоў і асаблівасцей канкрэтнай мясцовасці. Стварэнне такіх планаў развіцця, як і магчымасці іх фінансавання і рэалізацыі, павінны абмяркоўвацца з мясцовай уладай і ўсімі зацікаўленымі суб’ектамі гаспадарання, прадстаўнікамі грамадскасці.   Па ма тэрыялах сайта раённай газеты “Зара над Нёманам”