Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.02.2022

Што думае моладзь аб Галоўным Законе? Сваімі меркаваннямі дзеліцца член Маладзёжнага парламента Мастоўскага раёна Валерыя Дзямідзік

  Я вучуся ў 11 класе, з’яўляюся членам Маладзёжнага парламента  Мастоўскага раёна. Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Быць грамадзянінам сваёй краіны  – гэта значыць быць патрыётам, займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю, справамі даказваць сваю любоў да Радзімы.  Напярэдадні рэспубліканскага  рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь хачу выказаць свае  разважанні аб  Асноўным  Законе маёй дзяржавы. Канстытуцыя тычыцца многіх аспектаў жыцця сучаснага беларуса і ў цэлым забяспечвае само права на яго жыццё. Дзякуючы Галоўнаму Закону Рэспублікі Беларусь, мы можам вучыцца. Мы маем  магчымасць навучацца ва ўтульных класах, займацца спортам, з карысцю праводзіць свой вольны час. У адпаведнасці са сваімі здольнасцямі мы займаемся паглыбленым вывучэннем розных прадметаў, наведваем  гурткі па інтарэсах. Клопат аб пажылых грамадзянах, інвалідах, падтрымка моладзі і дзяцей  –  гэта і многае іншае сведчыць пра тое, што наша дзяржава сацыяльна арыентаваная. Дзякуючы Галоўнаму Закону Рэспублікі Беларусь, мы можам працаваць, рэалізоўваць сябе ў любімай справе, мяняць месца жыхарства, уступаць у шлюб, маем права на  медыцынскае абслугоўванне,   змястоўны адпачынак, недатыкальнасць прыватнага жыцця і іншыя правы, якія забяспечваюць нашу свабоду. Вельмі важна, што пад абаронай дзяржавы знаходзяцца шлюб,  сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства. У мэтах паляпшэння ўмоў жыцця ажыццяўляецца кантроль за рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў. Адпаведныя напрамкі дзейнасці сацыяльнай дзяржавы рэалізуюцца згодна з прынцыпам сацыяльнай справядлівасці, сацыяльнай абароненасці і сацыяльнай салідарнасці. Гэта закон, які  ўпарадкоўвае адносіны паміж чалавекам і дзяржавай, а таксама людзей паміж сабой, забяспеч­ваючы ў грамадстве парадак і стабільнасць, калі мы можам спакойна жыць і ведаць, што знаходзімся пад надзейнай абаронай і маем пэўныя гарантыі. Моладзі гарантуецца права на духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё. Дзяржава надае вялікую ўвагу патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. І гэта  вельмі важна, бо нельга вырасці патрыётам, калі  ты не ганарышся гераічным мінулым свайго народа, не шануеш продкаў, бацькоў, старэйшых людзей, якія ўсё зрабілі дзеля дастойнага жыцця сёння. Разам з гэтым неабходна памятаць, што мы маем не толькі правы, але і пэўныя абавязкі перад дзяржавай і яе народам, якія трэба выконваць.   Кожны грамадзянін Беларусі павінен усведамляць адказнасць за сваю краіну, яе ўстойлівае і паспяховае развіццё. І вучыцца гэтаму патрэбна з дзяцінства. Пераканана, што немагчыма заставацца патрыётам Айчыны, калі не ведаеш законаў і, найперш, самага галоўнага  – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пра гэта, дарэчы, і  гавораць нам на ўроках грамадазнаўства, на  класных і інфармацыйных гадзінах. Прычым робіцца гэта з адной мэтай  – каб маладое пакаленне ведала гісторыю сваёй дзяржавы, ганарылася ёй. Я вельмі люблю сваю родную Беларусь, таму  зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, каб яна квітнела і развівалася. Я ўпэўнена, што ў будучым Беларусь чакае толькі росквіт! По материалам сайта районной газеты "Зара над Нёманам"