Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

6 сакавіка 2021

Спорт, здароўе, прыгажосць. Падведзены вынікі раённага конкурсу-фотамарафона сярод членаў Мастоўскай раённай арганізацыі “Белая Русь”

 Нішто так не згуртоўвае працоўны калектыў, як сумесныя справы, удзел у творчых конкурсах, спартыўных спаборніцтвах і нават прагулкі на свежым паветры. Апошні факт уласным прыкладам могуць пацвердзіць удзельнікі раённага конкурсу-фотамарафона сярод членаў пярвічных арганізацый Мастоўскай раённай арганізацыі ГРА “Белая Русь”, прымеркаванага да Года народнага адзінства.

Зіма сёлета выдалася снежнай ды марознай. Не скарыстацца гэтым не маглі актыўныя прапагандысты здаровага ладу жыцця, якіх нямала сярод членаў “Белай Русі”. Лыжныя прагулкі разам з калегамі, катанне на каньках і санках, прагулкі ў зімовы лес, што нагадвае казачны церам, – ці ж гэта не цудоўнае баўленне вольнага часу! А на памяць аб прыемных і радасных хвілінах – яркія і эмацыяльныя фотаздымкі.












– Нашы педагогі актыўна займаюцца спортам на працягу года: летам гэта веласіпедныя прагулкі, а зімой – лыжы і канькі, – адзначае Наталля Чохан, намеснік загадчыка ясляў-сада №4, калектыў якога стаў пераможцам фотамарафона. – Мінулай зімой мы не толькі весела і з карысцю правялі свабодны час, атрымалі асалоду ад зносін і сузірання прыгожых мясцін нашага горада, але і ўмацавалі здароўе – фізічна і маральна, “паставілі” дзейсны заслон прастудным захворванням.










Зарад бадзёрасці і добрага настрою, прыемныя ўспаміны, жаданне  паспрабаваць свае сілы ў новых творчых і спартыўных конкурсах – такі вынік удзелу ў фотамарафоне калектыву ясляў-сада №3 г. Масты, які заняў другое месца.

– Мы на ўласным прыкладзе ўпэўніліся, што спорт – гэта і здароўе, і прыгажосць, – падкрэслівае старшыня пярвічнай арганізацыі “Белая Русь” ясляў-сада №3 Вольга Бунка. – Так прыемна было ўспомніць школьныя ўрокі лыжнай падрыхтоўкі, зноў стаць на канькі і пры гэтым атрымаць асалоду ад прыгажосці зімовай прыроды роднага краю.













Згодна з калегамі і Лілія Пусь, дырэктар Дубненскай сярэдняй школы. Калектыў гэтай установы адукацыі раздзяліў трэцяе прызавое месца з актывістамі “Белай Русі” і прапагандыстамі здаровага ладу жыцця з Мастоўскай цэнтральнай раённай бальніцы.













– Усе стаім мы каньках, кожны тыдзень – на катках. І пра лыжы не забылі – школай усёй на іх хадзілі, – так вершаванымі радкамі расказала пра актыўны адпачынак свайго калектыву Лілія Канстанцінаўна. Дарэчы, “праілюстраваць” фотаработу вершам – адна з абавязковых умоў конкурсу.

Усяго ж на сёлетні фотамарафон “выйшлі” 15 пярвічных арганізацый. Пераможцы конкурсу з рук лідэра раённай арганізацыі “Белая Русь” Валянціна Ціхановіча атрымалі дыпломы і падарачныя сертыфікаты на 100, 80 і 60 рублёў адпаведна – такі матэрыяльны стымул, несумненна, дадасць удзельнікаў конкурсу наступнай зімой.