Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.03.2020

З калектывам Мастоўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства сустрэлася намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Святлана Вялічка

- Мастоўскі раён паспяхова развіваецца, - сказала Святлана Мікалаеўна. - Стабільна працуюць прамысловыя прадпрыемствы. Нарошчвае тэмпы вытворчасці наша градаўтваральнае прадпрыемства ААТ «Мастоўдрэў», на долю якога прыпадае 76 працэнтаў прамысловай прадукцыі раёна. Падведзены вынікі працы прамысловых прадпрыемстваў за мінулы год. Першае месца прысуджана ААТ «Рагозніцкі крухмальны завод», другое - ААТ «Мастоўдрэў», трэцяе - ДП «Мастоўская сельгастэхніка». Прадукцыя нашых прадпрыемстваў пастаўляецца ў 23 краіны свету. У мінулым годзе геаграфія паставак пашырылася яшчэ на тры краіны. Штогод у раёне адкрываюцца новыя гандлёвыя аб'екты, у тым ліку і буйныя. Будуць яны будавацца і ў гэтым годзе, хоць забяспечанасць гандлёвымі плошчамі ў Мастах вышэй за нарматыў. - Новыя гандлёвыя аб'екты паляпшаюць забеспячэнне насельніцтва таварамі, ствараюць працоўныя месцы, - адзначыла Святлана Мікалаеўна. - Кожны суб'ект гаспадарання ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта №6 "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыях сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці» мае права яго адкрыць і атрымаць пры гэтым шэраг ільгот. Святлана Мікалаеўна адзначыла станоўчую работу калектыву Мастоўскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства. У мінулым годзе прадпрыемства выйшла на прыбытковую працу. Намеснік старшыні райвыканкама адказала на пытанні прысутных. - У Мастах адчуваецца дэфіцыт кадраў прадаўцоў. Якім чынам можна яго папоўніць? - запыталіся ў С. Вялічка. Святлана Мікалаеўна адказала, што неабходна больш актыўна весці прафарыентацыйную работу сярод моладзі. А магчымасці для вучобы ў нас ёсць. Гэта можна рабіць праз цэнтр занятасці і іншыя структуры. Важна толькі знайсці людзей, якія з адказнасцю і жаданнем набывалі б навыкі гэтай патрэбнай прафесіі. Па матэрыялах сайта газеты “Зара над Нёманам”