12.03.2020
Запрашаем прыняць удзел у штогадовай міжнароднай акцыі «Гадзіна Зямлі»
Мэты і задачы акцыі накіраваны на прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў энергазберажэння і экалогіі і адпавядаюць палітыцы павышэння энергаэфектыўнасці і замацавання ў грамадстве псіхалогіі эканоміі і беражлівасці, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь.
Запрашаем прыняць удзел у штогадовай міжнароднай акцыі «Гадзіна Зямлі» і адключыць 28 сакавіка, па магчымасці, на 1 гадзіну з 20.30 да 21.30 святло, электрычныя прыборы, падсвятленне будынкаў, рэкламнае асвятленне і г.д.
Выключэнне святла носіць сімвалічны характар і не накіравана на эканомію электрычнасці. Акцыя скіравана на прыцягненне ўвагі людзей да праблемы глабальнага пацяплення і заклікае быць неабыякавымі да будучыні планеты.