Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.03.2020

Знайсці правільнае рашэнне. Прыём грамадзян правёў старшыня Мастоўскага райвыканкама Юрый Валяваты

Трое жыхароў Мастоўскага раёна звярнуліся да старшыні райвыканкама Юрыю Валеватага па садзейнічаннем у вырашэнні сваіх праблемных пытанняў падчас правядзення прыёму грамадзян. Кіраўнік адной з фермерскіх гаспадарак раёна, маючы намер пашырыць свае сельгасугоддзі яшчэ на некалькі дзесяткаў гектараў, прасіў у старшыні райвыканкама садзейнічання ў вырашэнні дадзенага пытання. Фермер займаецца вырошчваннем бульбы, цыбулі, збожжавых культур. У будучыні плануе пашырыць пасевы бульбы для яго далейшай перапрацоўкі на крухмальным заводзе. Таксама ён гатовы удыхнуць жыццё ў старыя будынкі, наяўныя на ўчастку, які ён просіць у арэнду. - Я не супраць перадаць гэтыя землі і закінутыя будынкі ў добрыя рукі, - падкрэсліў Юрый Мікалаевіч, - пытанне толькі ў тым, што яны належаць ААТ «Мастаўчанка». Каб выканаць патрабаванні заканадаўства, неабходна рашэнне кіраўніцтва гаспадаркі ўзгадніць з крэдыторамі. Звяртайцеся ў «Мостовчанку», хай прапрацоўваюць гэтае пытанне. Яшчэ адна жыхарка раёна звярнулася з просьбай аб дапамозе ў працаўладкаванні. Будучы маладым спецыялістам, дзяўчына адпрацавала належны тэрмін у адной з гаспадарак раёна аграномам і звольнілася. Пошукі новага месца працы з годным заробкам і добрым сацыяльным пакетам выніку не прынеслі. Ёй прапанавалі вярнуцца назад у гаспадарку. Праўда, заняць ранейшую пасаду яна не можа па стане здароўя. Але ў сельгаспрадпрыемстве паабяцалі знайсці кампраміснае рашэнне. Звярнуўся на прыём жыхар вёскі Нацкава былі дадзены тлумачэнні па пытанні рамонту дарог. Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»