Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.06.2023

Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў

  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў суайчыннікам зварот з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Сёння ўся Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. На досвітку вайна вераломна ўварвалася ў наш дом, бязлітасна разбурыўшы лёсы, сем'і, гарады і вёскі. Больш як тры гады беларуская зямля літаральна стагнала ад зверстваў нацыстаў. У разбуральным пажары вайны загінуў кожны трэці жыхар краіны", - гаворыцца ў звароце. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нечалавечая бязлітаснасць не зламала волю нашага народа: "Абарона роднай зямлі з'яднала ўсё грамадзянскае насельніцтва рэспублікі ва ўсеагульным супраціўленні фашызму. Нашы дзяды і прадзеды зведалі катаванні і тэрор, але захавалі свае гонар і годнасць". "Праз дзесяцігоддзі шчаслівага жыцця на планеце зноў склалася сітуацыя, калі тканіна мірнага часу вось-вось разарвецца. Чарговы няправільны крок цынічных заходніх палітыкаў можа стаць апошнім для большай часткі чалавецтва. Ведаючы не па чутках пра жахі вайны і цану перамогі, беларускі народ захоўвае гістарычную праўду, умацоўвае дзяржаўны суверэнітэт і адзінства нацыі ў імя міру на роднай зямлі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа Паважаныя суайчыннікі! Сёння ўся Беларусь успамінае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. На досвітку вайна вераломна ўварвалася ў наш дом, бязлітасна разбурыўшы лёсы, сем'і, гарады і вёскі. Больш як тры гады беларуская зямля літаральна стагнала ад зверстваў нацыстаў. У разбуральным пажары вайны загінуў кожны трэці жыхар краіны. Нечалавечая бязлітаснасць не зламала волю нашага народа. Абарона роднай зямлі з'яднала ўсё грамадзянскае насельніцтва рэспублікі ва ўсеагульным супраціўленні фашызму. Нашы дзяды і прадзеды зведалі катаванні і тэрор, але захавалі свае гонар і годнасць. Праз дзесяцігоддзі шчаслівага жыцця на планеце зноў склалася сітуацыя, калі тканіна мірнага часу вось-вось разарвецца. Чарговы няправільны крок цынічных заходніх палітыкаў можа стаць апошнім для большай часткі чалавецтва. Ведаючы не па чутках пра жахі вайны і цану перамогі, беларускі народ захоўвае гістарычную праўду, умацоўвае дзяржаўны суверэнітэт і адзінства нацыі ў імя міру на роднай зямлі. У гэты журботны дзень у гонар воінаў-вызваліцеляў і ўсіх загінулых, але няскораных схілім галовы ў мінуту маўчання. Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня 2023 года.