Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

22 сакавіка 2021

Дадатковыя сацгарантыі будуць прадастаўляцца беспрацоўным за пяць гадоў да пенсійнага ўзросту

 На перыяд да 2025 года прадугледжваецца ўзмацненне сацыяльных гарантый беспрацоўных грамадзянам за пяць гадоў да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун на анлайн-канферэнцыі “Пытанні садзейнічання занятасці”, якая праходзіла на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы і сацабароны.

На падставе арт.11 закона “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь” дзяржава забяспечвае дадатковыя гарантыі ў галіне садзейнічання занятасці насельніцтва грамадзянам, якія асабліва маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы, сярод якіх выдзелены асобы перадпенсійнага ўзросту (за два гады да надыходу ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах).

“Ім забяспечваюцца дадатковыя гарантыі, у тым ліку ўстаноўленыя броні для прыёму на работу, прадастаўленне паслуг па прафесійнай арыентацыі, арганізацыя навучання і іншыя меры. Разам з тым, улічваючы актуальнасць падтрымкі грамадзян перадпенсійнага ўзросту, праграмай дзейнасці ўрада на перыяд да 2025 года прадугледжваецца ўзмацненне сацыяльных гарантый беспрацоўным грамадзянам за пяць гадоў да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту”, - расказаў Алег Такун.

У цэлым жа кожнаму грамадзяніну даступны выхад у агульнарэспубліканскі банк вакансій, дзе сёння размешчана амаль 76 тыс. прапаноў ад наймальнікаў. Азнаёміцца з такімі варыянтамі працаўладкавання можна і пры звароце ў службу занятасці - для гэтага неабавязкова быць зарэгістраваным у якасці беспрацоўнага.

Грамадзянам, зарэгістраваным у якасці беспрацоўных, прапануецца больш шырокі спектр паслуг. Дзяржава гарантуе беспрацоўным: бясплатнае навучанне па запатрабаваных на рынку працы прафесіях; садзейнічанне ў арганізацыі ўласнай справы; садзейнічанне ў набыцці вопыту практычнай работы; у перасяленні ў сувязі з пераездам на новае месца жыхарства і работы з выплатай грашовых сродкаў; прадастаўленне сацыяльных выплат, прадугледжаных для беспрацоўных; бясплатны медагляд пры прыёме на работу і накіраванні на вучобу; магчымасць удзелу ў аплатных грамадскіх работах.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.