Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.12.2020

Мінімальную зарплату ў Беларусі плануюць павысіць у 2021 годзе да Br400

  Мінімальную зарплату ў Беларусі плануюць павысіць у 2021 годзе на Br25 да Br400. Гэта прадугледжана асноўнымі напрамкамі бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі Беларусі на 2021-2023 гады, якія размешчаны на сайце Міністэрства фінансаў, паведамляе БЕЛТА. Рост зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы ва ўсіх галінах прадугледжваецца ў 2021 годзе на ўзроўні 105,4 працэнта да 2020 года ў сярэднегадавым вылічэнні. Фонд аплаты працы ў бюджэтным сектары запланаваны зыходзячы з двухэтапнага павышэння. На першым этапе (з 1 студзеня 2021 года) базавая стаўка для аплаты працы бюджэтнікаў вырасце да Br195, на другім этапе (па меры выхаду на мэтавы сцэнарый) прадугледжана дадатковае павышэнне аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы. У апераджальным парадку прадугледжваецца павелічэнне заработнай платы нізкааплатных катэгорый работнікаў адукацыі (выхавальнікаў і памочнікаў выхавальнікаў дашкольнай адукацыі), культуры (работнікаў бібліятэк, музеяў, клубаў) і сацыяльнай. З улікам гэтых падыходаў фонд аплаты працы бюджэтнага сектара (з адлічэннямі) на 2021 год ацэньваецца ў суме Br16,5 млрд. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.