Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

19 мая 2021

Мінсельгасхарч вызначыў парадак выплаты надбавак на прадукцыю насельніцтва

 Пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 30 красавіка 2021 года нумар 27 зацверджана інструкцыя аб парадку выплаты надбавак да закупачных цэн на сельгаспрадукцыю, якая закупляецца ў насельніцтва, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, рыбаводства і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Надбаўкі насельніцтву выплачваюць юрыдычныя асобы і ІП, якія закупілі сельскагаспадарчую прадукцыю. Выплата ажыццяўляецца не пазней за 10 банкаўскіх дзён з дня паступлення сродкаў рэспубліканскага бюджэту на разліковы (бягучы) банкаўскі рахунак юрыдычных асоб і ІП.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.