Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

22 сакавіка 2021

У заканадаўстве Беларусі з'явіцца дадатковая адказнасць для аўтараў фэйкаў

 У заканадаўстве Беларусі з'явіцца дадатковая адказнасць для аўтараў распаўсюджваемай недакладнай інфармацыі - так званых фэйкаў. Аб гэтым расказаў журналістам намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Рахманаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Рахманаў адзначыў, што такія навацыі апошнім часам укараняюцца ў заканадаўстве шэрага замежных дзяржаў. Ён падкрэсліў актуальнасць праблемы распаўсюджвання недакладнай інфармацыі пад выглядам дакладнай.

"Зразумела, у нацыянальным заканадаўстве з'явіцца дадатковая адказнасць для тых людзей, якія займаюцца распаўсюджваннем ілжывай, недакладнай інфармацыі, тым больш выдаючы яе ў якасці дакладнай і праверанай. Па розных напрамках нашага жыцця. Гэта і развіццё краіны, і ваенна-тэхнічны стан, стан рызык і выклікаў для нацыянальнай бяспекі. Гэта і стан спраў у галіне аховы здароўя і гэтай далей", - растлумачыў ён.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.