Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Мостовский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
11.02.2025

Сектор культуры Мостовского райисполкома занял 3 место в ежегодном областном конкурсе

  Сектар культуры Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта заняў трэцяе месца ў штогадовым абласным спаборніцтве Падчас выніковай нарады ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дзе былі падведзены вынікі працы ўстаноў культуры регіёна за мінулы год і намечаны перспектыўныя задачы на бягучы перыяд, прайшла цырымонія ўзнагароджвання. Так, сектар культуры Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта атрымаў Ганаровую грамату за III месца ў штогадовым абласным спаборніцтве горада Гродна і раёнаў Гродзенскай вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у сферы культуры ў 2024 годзе.   Ганаровай граматы ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама за высокі прафесіяналізм  і творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускай культуры ўдастоена намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Давыдзік. Такой жа ўзнагародай адзначана плённая шматгадовая праца на ніве беларускай культуры галоўнага захавальніка фондаў Мастоўскага дзяржаўнага музея “Лес і чалавек” Таццяны Чарняк. Віншуем! Няхай творчы настрой і натхненне, адданасць справе і крэатыў прыносяць добры плён і новыя поспехі! Наталля ШЭЎЧЫК