17-га кастрычніка калектыў эколага-біялагічнага цэнтра Мастоўскага раёна прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Чысты лес», ініцыяванай Міністэрствам лясной гаспадаркі.
Дадзенае мерапрыемства праводзіцца з мэтай навядзення парадку ў лясным фондзе і выхавання ў грамадзян беражлівага стаўлення да аднаго з найважнейшых прыродных рэсурсаў краіны - лесе.
Уздоўж веласіпеднай дарожкі, якая вядзе ад аграгарадка Масты Правыя ў горад Масты, вельмі шмат смецця: пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, пакеты, ўпакоўкі ад цыгарэт і чыпсаў. Усё гэта смецце пакідаюць нядобрасумленныя ўдзельнікі дарожнага руху, якія не клапоцяцца аб чысціні прыроды малой радзімы. Таму было прынята рашэнне, што ў рамках акцыі «Чысты лес», калектыў эколага-біялагічнага цэнтра зробіць добрую справу, паказаўшы прыклад падрастаючаму пакаленню.
Падчас акцыі на працягу аднаго кіламетра быў прыбраны лес уздоўж веласіпеднай дарожкі. Было сабрана два велізарных пакета смецця, якія адправіліся ў кантэйнер для смецця ЖКГ.
Цяпер падарожжа па веласіпеднай дарожцы стане значна прыемней!
Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»