Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.01.2022

Думкі работніка культуры Мастоўшчыны аб вынесеным на абмеркаванне праекце Канстытуцыі

 Вікторыя Палойка,

дырэктар установы культуры “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”:

 – У артыкуле 54 праекта Новай Канстытуцыі гаворыцца “Праяўленне патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці пра гераічнае мінулае беларускага народа з’яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”. Гэта тыя арыенціры, якіх павінен прытрымлівацца чалавек у сваім жыцці. У час, які не стаіць на месцы і пастаянна мяняецца, новыя дапаўненні і змены у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца неабходнасцю, “маячком” для кожнага, а ў большай ступені для падрастаючага пакалення нашай краіны.

Пераемнасць і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны павінны фарміравацца ўжо з самага маленства як аснова для развіцця не проста чалавека, а грамадзяніна сваёй краіны, які будзе памятаць і цаніць сваё мінулае, будзе ўпэўненым у сённяшнім дні і смела рухацца наперад пры падтрымцы дзяржавы.