Сёння часта можна пачуць меркаванне, што жыць і працаваць у сельскай мясцовасці непрэстыжна. Рэалізацыя ж нашага праекта “Невыпадковыя людзі” спрыяе папулярызацыі прафесій філіяла “Дубна” ААТ “Агракамбіната “Скідзельскі”, павышэнню прэстыжа рабочых спецыяльнасцей, выхаванню кампетэнтнага, умелага, добрасумленнага прафесійнага і мабільнага працаўніка.
Акрамя таго, праект адпавядае патрабаванням і запытам школьнікаў і іх бацькоў у час канікул. У ходзе рэалізацыі праекта пашыраецца кругагляд дзяцей, актывізуецца пазнаваўчая дзейнасць, развіваецца эстэтычнае ўспрыняцце, творчасць, выхоўваюцца патрыятычныя пачуцці, прынцыпы бяспечнага і здаровага ладу жыцця. Гэтыя вынікі дасягаюцца праз розныя мерапрыемствы выхаваўчай накіраванасці, работу аб’яднання па інтарэсах “Прававед”.
Галоўная задача педагогаў – даць падлеткам магчымасць стаць хоць крышачку фінансава незалежнымі і атрымаць асалоду ад сваёй працы, зрабіць адпачынак у лагеры паўнавартасным, жыццё – цікавым і насычаным, а ўспаміны – прыемнымі.