Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.02.2020

Як спрацавалі за 2019 год. Падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Мастоўскага раёна

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Мастоўскага раёна і выканання бюджэту за 2019 год падвялі на сумесным пасяджанні райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.
У яго рабоце прыняла ўдзел намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Наталля Крывіцкая.
З дакладамі аб выніках развіцця курыруемых галін выступілі намеснікі старшыні райвыканкама Святлана Вялічка, Міхаіл Жук і першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання - начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці райвыканкама Дзмітрый Хваль.
Выступоўцы адзначылі, што прадпрыемствамі раёна за 2019 год забяспечана выкананне ключавых паказчыкаў эфектыўнасці працы. У прыватнасці, экспарт знешняга гандлю таварамі склаў 111,5% пры прагнозе 102,1%. Экспарт знешняга гандлю паслугамі без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання, выкананы на 115,6%. Колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў склала 106 чалавек пры плане 90. Прыцягнута ў эканоміку раёна больш за 358 тысяч долараў ЗША прамых замежных інвестыцый пры прагнозе 340 тысяч.
Таксама выкананыя такія паказчыкі, як індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі па наборы тавараў-прадстаўнікоў, намінальная налічаная сярэднямесячная плата, зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, работ або паслуг.
Разам з тым, не забяспечана выкананне заданняў па вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, рознічнаму тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі, аб'ёма будаўніча-мантажных работ. Дапусцілі зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці па выніках года і некаторыя прамысловыя прадпрыемствы.
Увага таксама была ўдзелена пытанню зніжэння аб'ёмаў экспарту турыстычных паслуг і нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў. У прыватнасці, па выніках першага квартала 2020 года неабходна забяспечыць выкананне даведзенага задання па нарыхтоўцы ВМР не ніжэй за 25%.
Старшыня райвыканкама Юрый Валяваты, расстаўляючы прыярытэты работы прадпрыемстваў і ўстаноў раёна на наступны год, заўважыў:
- Кіраўнікам неабходна глыбей прааналізаваць сітуацыю, усе паказчыкі і працаваць над іх выкананнем. Трэба захаваць станоўчую дынаміку і ўзмацніць пазіцыі, дзе дапушчана зніжэнне. Рэзервы, рэсурсы і патэнцыял для гэтага ў нас ёсць. Больш дэталёва варта прапрацаваць гэтыя моманты падчас абароны бізнес-планаў.
Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Наталля Крывіцкая акрэсліла такія адмоўныя тэндэнцыі, як адток насельніцтва раёна і нізкі ўзровень замацавання маладых спецыялістаў, на якія варта звярнуць больш пільную ўвагу.
З дакладам аб выкананні бюджэту Мастоўскага раёна за 2019 год выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Людміла Беліч. Было адзначана, што ў цэлым у бюджэт раёна за мінулы год паступіла 46 065,6 тысяч рублёў, што складае 100,9% да гадавога плана. Гэта ўласныя даходы і паступлення, а таксама бязвыплатныя паступлення і датацыя.
Па функцыянальнай структуры асноўную долю ў выдатках бюджэту раёна - больш за 77% - займае сацыяльная сфера, на яе фінансаванне накіравана 37 382800 рублёў. Аграпрамысловы комплекс прафінансаваны ў памеры 864 тысяч рублёў. Выдаткі на ЖКГ і жыллёвае будаўніцтва склалі 6 113,7 тысяч рублёў. На субсідзіраванне гарадскіх і прыгарадных пасажырскіх перавозак накіравана 414 тысяч рублёў.
У новым годзе работа па эфектыўным і рацыянальным выкарыстанні бюджэтных сродкаў будзе працягнутая. Таксама перад кіраўнікамі пастаўленыя задачы па выкананні абавязацельстваў перад бюджэтам, абавязковых страхавых узносах і за спажыты энергарэсурсы, забеспячэнню пастаяннага кантролю за выкананнем работнікамі працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны.
Па матэрыялах сайта газеты “Зара над Нёманам”