Галоўная / Навiны / Навiны раёна
08.02.2021

Як так? Ці навошта нам піражкі з заменнікам мёду

 

Як проста сёння быць журналістам, асабліва, калі гэта не дзяржаўнае выданне. Бярэш артыкул,  напрыклад, з раённай газеты,  шукаеш у ім усё, што можа быць негатыўным, дабаўляеш свае меркаванні, якія не пацверджаны фактычна, дадаеш гучную назву, калі-нікалі можна і чужое фота выдаць за сваё, размяшчаеш на сайце,  назіраеш колькасць праглядаў і  “а –ля” – праз некалькі дзён атрымліваеш някепскі ганарар. І не трэба вучыцца на журналіста пяць гадоў.

 Але гэта не дапаможнік па методыцы выкладання, як стаць журналістам.  Гэта пра тое, хто піша і як шмат сёння рознай інфармацыі на Інэрнэт прасторы ў якой трэба ўважліва разбірацца. Але аўтараў артыкулаў гэта асабліва не хвалюе. У кожнага з іх свае мэты. У адных – гэта матэрыяльная нажыва: больш надрукую  –  больш заплацяць, у другіх  –  жаданне навязаць сваё меркаванне і стаць “героем”. Але трэба разумець простую ісціну, што ўзаемаадносіны паміж людзьмі  –  складаная рэч, нават на ўзроўні сям’і, ужо не кажучы пра працоўны калектыў. Паміж дзяржавамі ўсё яшчэ складаней. Усё проста толькі такім людзям, якія жывуць за кошт другіх і хочуць нічога не рабіць, але пры гэтым усё мець.

 Так і хочацца сказаць: людзі, разбірайцеся ў тым, якія вам піражкі пякуць  –  з мёдам ці з яго заменнікам.

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам"