Таленавіты педагог, пераступіўшы парог школы ў 2013 годзе, хутка аб’яднала вакол сябе няўрымслівых, актыўных, дапытлівых юнакоў і дзяўчат. Настаўніца не шкадавала часу, каб з раніцы да позняга вечара праводзіць спартыўныя гульні, спаборніцтвы, трэніроўкі, турніры, секцыі і аб’яднанні па інтарэсах.
І перамога не заставіла сябе чакаць. Створаныя ўмовы для выяўлення здольнасцей і раскрыцця патэнцыяльных магчымасцей навучэнцаў даюць станоўчыя вынікі.
Перамогі не расслабляюць настаўніка, яны акрыляюць на новыя дасягненні і поспехі.
Сёлета Марыя Аляксандраўна ўзначаліла каманду навучэнцаў Мастоўшчыны ў падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”. З 8 па 20 лютага навучэнцы Дубненскай школы Дар’я Табала, Паліна Тамукевіч і Вікторыя Мялешка і Роберт Эйсмант з Гудзевічскай школы знаходзяцца на вучэбна-трэніровачных зборах, якія праходзяць у г.Гродна на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №1 імя акадэміка Е.Ф.Карскага”.
Мы верым у нашых навучэнцаў і жадаем нашай камандзе і іх трэнеру Марыі Аляксандраўне Касазубавай спартыўнага азарту, вытрымкі, сілы волі, вынослівасці і неймавернай працаздольнасці ў дасягненні пастаўленай мэты!