На раённую Дошку гонару занесены партрэт майстра ўчастка вытворчага кааператыва «Мастоўскае райсельхозэнерга» Віктара Будзіловіча.
«Прыняты на працу ў вытворчы кааператыў «Мастоўскае райсельхозэнерга» на пасаду электраманцёра» - такі запіс стаіць у працоўнай кніжцы Віктара Будзілавіча з 1993 года. Ішлі гады, набываўся бясцэнны вопыт, веды і ўменні, якія дапамагалі ў працы і прафесійным росце.
Нарадзіўся Віктар у вёсцы Новая Ражанка Шчучынскага раёна. Рупліва і старанна вучыўся ў мясцовай школе. Затым сям'я пераехала ў горад Масты. Віктар прыйшоў вучыцца ў пятую гарадскую школу.
- З усіх прадметаў мне больш за ўсё падабаліся матэматыка і хімія. Задачы я вырашаў з лёгкасцю і захапленнем, - успамінае Віктар Вайцяховіч.
Уменне лагічна думаць, дзейнічаць, выкарыстоўваючы вядомую паслядоўнасць дзеянняў, спатрэбілася і ў далейшым жыцці. Працягнуў навучанне Віктар у Жыровіцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме на спецыяльнасці «Электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі». Перапынілася вучоба толькі службай у войску. Выканаўшы грамадзянскі абавязак, Віктар працягнуў вучобу.
Калі атрымаў дыплом з добрымі і выдатнымі адзнакамі, выбар першага працоўнага месца выпаў на паспяховае прадпрыемства - райсельхозэнерго. І вось ужо амаль 30 гадоў Віктар Вайцехавіч піша тут сваю працоўную біяграфію. З асаблівай удзячнасцю Віктар успамінае Анатоля Шанчыка - менавіта ён «узяў пад крыло» маладога хлопца, дапамагаў ўліцца ў калектыў, у тэмп працы на першым працоўным месцы.
- Пасля электраманцёра я стаў абмотчыкам у цэху па рамонце электрарухавікоў. А з 1998 года з'яўляюся майстрам, - распавядае Віктар Вайцехавіч.
Зараз у яго падначаленні восем чалавек. Брыгада выконвае цяпло-сантэхнічныя працы: рамонт і ўстаноўка сістэмы ацяплення, вадаправода, каналізацыі.
З калегамі ў Віктара Вайцехавіча наладжаны добрыя працоўныя адносіны, яны разумеюць адзін аднаго з паўслова, бо працуюць плячо ў плячо не адзін дзясятак гадоў.
А дома Віктара чакае падтрымка - любімая сям'я. Жонка Іна Вітальеўна - педагог і выхавацель ў СШ №2. Старэйшы сын Дзмітрый пайшоў па слядах бацькі - скончыў энергетычны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта па спецыяльнасці «Энергетык па энергазабеспячэння прамысловых прадпрыемстваў». У выбары прафесіі раіўся з бацькам. Добры прыклад з бацькоў паўплываў на выбар маладога чалавека. Зараз ён працуе ў Лагойску па спецыяльнасці.
А малодшы Аляксей вучыцца на другім курсе інжынерна-эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у лагістыцы)».
Вестка пра тое, што кіраўнік іх сем'і адзначаны на раённым узроўні, сустрэлі з радасцю.
На пытанне: "За што ўдастоены гонару быць занесеным на Дошку гонару?», Віктар Будзіловіч сціпла адказвае: «Я выконваю разам з калегамі сваю працу».
Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»