Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.04.2020

На цэнтральнай сядзібе ЗАТ «Гудзевічы» ў адзін з красавіцкіх дзён сцяг працоўнай славы быў узняты ў гонар Сяргея Валюшка

Механізатар першым у сельгаспрадпрыемстве пасеяў 50 гектараў яравой пшаніцы.
  Яшчэ два механізатара ўвайшлі ў лік перадавікоў: Іван Боярчык на сяўбе траў і Іван Насенка на культывацыі глебы.
  Інфармацыю пра гэта вывесіла для ўсеагульнага агляду старшыня прафсаюзнай арганізацыі Кацярына Валюшка. Працаўнікі гаспадаркі, заходзячы па справах у кантору, цікавіліся, хто ж паказвае найбольшыя вынікі на вясновых палявых работах.
Павіншаваць Сяргея Валюшка, пацікавіцца, як ідуць справы ў механізатара, прыехалі ў полі галоўны аграном Вадзім Раманчук і загадчык вытворчым участкам Аляксандр Пацапей.
Дзьмуў моцны вецер, і ў поле паднялася пыльная заслона. Нягледзячы на дрэнную бачнасць, пасяўны агрэгат упэўнена ішоў па ўзараным полі, не збаўляючы хуткасці.
 - У нас цяпер у гаспадарцы «касмічныя» тэхналогіі, - усміхнуўся механізатар. - Мой Джон Дзір абсталяваны спадарожнікавай навігацыяй, што дапамагае ў працы, дазваляе весці яе якасна ў любых умовах надвор'я.
Сеялка ў Сяргея Валюшка таксама самая сучасная - «Саліцёр-12» фірмы «Лемков». Гэты пасяўны агрэгат эканамічны і адначасова мае высокую прадукцыйнасць.
 - Тэхніка велізарная, шырынёй 12 метраў. У ёй 80 сашніку па якіх збожжа трапляюць у зямлю, - распавядае Сяргей Анатольевіч. - Сочыць за іх працай таксама кампютар, на кожным ўсталявалі датчыкі кантролю выхаду насення. Калі здараецца найменшае парушэнне ў іх працы, так як зямля ў нас вельмі камяністая, я адразу бачу і прымаю меры да выпраўлення.
 - Гэты пасяўны агрэгат ЗАТ «Гудзевічы» купіла ў мінулым годзе, - распавядае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Вадзім Раманчук. - Далі яго лепшага механізатару - Сяргею Валюшка. Ён хутка разабраўся з сучаснай тэхнікай, ўглыбіўся ва ўсе тонкасці працы і ўжо восенню засеяў звыш 1500 гектараў зімавымі збожжавымі культурамі. Завяршыўшы сяўбу у гаспадарцы, Сяргей сваім агрэгатам дапамагаў зрабіць гэта ў філіяле «Дубна».
Атрымаў прафесію механізатара ён у мясцовай школе, займаючыся ў вучэбна-вытворчым камбінаце. Потым падвышаў сваю кваліфікацыю ў Мастах і Гродна. У сельгаспрадпрыемстве працуе ўжо пятнаццаць гадоў. Асвоіў розныя маркі трактароў.
 
- Ці даводзілася выконваць розныя работы, але больш за ўсё люблю сяўбу, - разважае Сяргей. - Для механізатара гэта «вышэйшы пілатаж», а тым больш на такой сучаснай тэхніцы. Люблю вясну, адчуваю дыханне глебы, бачу, як пачынаюць зелянець засеяныя мной поля, і гэта прыносіць задавальненне ад выкананай работы.
Па матэрыялах сайта газеты “Зара над Нёманам”