Сапраўднае лета, якое наступіла строга па календары, дазволіла адкрыць купальны сезон. Аднак пра бяспеку пры купанні варта памятаць заўсёды.
Праваахоўнікі, ратавальнікі, служба ОСВОД, медыкі ў адзін голас заклікаюць мастаўчан быць асцярожнымі на вадзе.
- Купанне дазволена толькі ў спецыяльна абсталяваных для гэтых мэтаў месцах, а менавіта: урочышча Міхайлаўка (раён выратавальнай станцыі), месца ля падвеснага моста, у вёсцы Глядавічы (мяжа паміж Мастоўскім і Гродзенскім раёнамі) і ў вёсцы Каралі, - падкрэсліў начальнік выратавальнай станцыі Раман Кавальчук.
Планава аб'екты прывялі ў парадак і падпісалі пашпарты гатоўнасці. Пры наведваньні вадаёмаў неабходна строга выконваць правілы паводзін на вадзе, ведаць прыёмы выратавання і аказанні першай дапамогі, што дазволіць засцерагчы сябе і навакольных.
Уменне добра плаваць - адна з найважнейшых гарантый бяспечнага адпачынку на вадзе, але памятайце, што нават добры плавец павінен выконваць пастаянную асцярожнасць, дысцыпліну і строга прытрымлівацца правілаў паводзін на вадзе. Для чаго гэта трэба? У выпадку надзвычайнай сітуацыі ратавальнікі змогуць своечасова аказаць дапамогу. Чалавек у зоне купання можа быць упэўнены за сваю бяспеку.
Нельга купацца ў забароненых месцах (да таго ж гэта цягне адміністрацыйную адказнасць), ныраць у незнаёмых месцах, падаваць крыкі ілжывай трывогі, заплываць за знакі і буі і залазіць на іх.
Не будзе лішнім у чарговы раз нагадаць Мастаўчане аб асноўных мерах засцярогі пры купанні:
НЕ купайцеся там, дзе рабіць гэта забаронена;
НЕ ўваходзіце ў ваду ў стане алкагольнага ап'янення;
НЕ скачыце з берага ў незнаёмых вам месцах;
НЕ арганізоўвайце гульні на вадзе;
НЕ пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду.
Толькі асабістая асцярожнасць, абачлівасць і адказнасць кожнага з нас могуць стаць «ахоўнай граматай» ад бяды. А значыць, адпраўляючыся да возера ці на рэчку, не лішнім будзе ўспомніць правілы бяспечных паводзін на вадзе.