Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.04.2020

Прамую тэлефонную лінію з жыхарамі раёна правёў старшыня Мастоўскага райвыканкама Юрый Валяваты

Прамую тэлефонную лінію з жыхарамі раёна правёў старшыня Мастоўскага райвыканкама Юрый Валяваты. Двое мастаўчан скарысталіся магчымасцю задаць свае пытанні кіраўніку раёна.
Адно з іх тычылася нездавальняючай якасці рамонту пад'езда шматкватэрнага дома, які выявіўся цвіллю і адслаеннем фарбы.
Другі чалавек, які тэлефанаваў звярнуў увагу на нязручнасць перамяшчэння на веласіпедзе па гарадскіх ходніках і папрасіў правесці работы па зніжэнні бардзюрнага каменя на з'ездах з тратуара па вуліцы 30 гадоў ВЛКСМ у напрамку «Байдымэкса». Таксама ён пазначыў і яшчэ адну праблему. Гэта адсутнасць асвятлення на ўчастку дарогі ад аўтамабільнага маста да крамы «Родны кут» ў левабярэжнай частцы горада.
Усе пытанні, якія паступілі накіраваны на разгляд у Мастоўскае РУП ЖКГ, спецыялісты якога ў бліжэйшы час зоймуцца выпраўленнем недахопаў, што прагучалі падчас тэлефоннай лініі.
Адзначым, што ў мэтах абмежавання масавых збораў людзей, мінімізацыі асабістых кантактаў і забеспячэння бяспекі жыхароў горада і раёна, а таксама для захавання іх права на зварот у дзяржаўныя органы, Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт рэкамендуе грамадзянам звяртацца ў райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў пры дапамозе тэлефоннай сувязі.
Нагадаем, што тэлефонныя лініі з удзелам старшыні райвыканкама Юрыя Валяватага, яго першага намесніка Юрыя Касталомава, кіраўніка справамі райвыканкама Андрэя Рахунка будуць праводзіцца па серадах з 9.00 да 11.00 гадзін. Пазнаёміцца з графікам і нумарамі тэлефонаў для сувязі можна ў раённай газеце "Зара на Нёманам» (№27 ад 08.04.2020г.),