– Колькасць вясковага насельніцтва скарачаецца, у аддаленых вёсках застаецца толькі старэйшае пакаленне, а працаздольнае насельніцтва жыве ў аграгарадках і вёсках, якія ў нейкай ступені захавалі інфраструктуру. Таму, відавочна, большая самастойнасць мясцовых органаў кіравання і самакіравання павінна быць у вызначэнні прыярытэтаў на месцы, асабліва што тычыцца пытанняў добраўпарадкавання, работы па пустуючых дамах, афармлення праваўстанаўліваючых дакументаў.
Лічу, што Указ №357 павінен быць
удасканалены: зменшаны тэрміны з трох гадоў да года, калі мы можам уключыць дом
у рэестр пустуючых, каб звярнуцца ў суд аб перадачы дома ва ўласнасць
адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы.
Таксама варта перагледзець механізм
афармлення праваўстанаўліваючых дакументаў на дамы, якія знаходзяцца ў
аддаленых вёсках, і ўстанаўліваць кошт такіх паслуг, сыходзячы з попыту на
зямельныя ўчасткі ў той ці іншай мясцовасці.
Мэтазгодным было б адмяніць норму аб
адмове пастаноўкі на ўлік патрабуючых паляпшэння жыллёвых умоў у горадзе тым,
хто мае ва ўласнасці аформленыя дамы ў вёсках. Гэта будзе стымуляваць
афармленне дакументаў яшчэ пры жыцці ўласнікаў іх спадчыннікамі і дазволіць
значна скараціць колькасць пустуючых дамоў у будучым.
Такім чынам, на маю думку, большая
самастойнасць рэгіёнаў павінна быць у магчымасці прыняцця лакальных актаў на
аснове існуючага заканадаўства, якія б рэгулявалі пытанні жыццядзейнасці
насельніцтва ў залежнасці ад умоў і асаблівасцей канкрэтнай мясцовасці.
Стварэнне такіх планаў развіцця, як і магчымасці іх фінансавання і рэалізацыі,
павінны абмяркоўвацца з мясцовай уладай і ўсімі зацікаўленымі суб’ектамі
гаспадарання, прадстаўнікамі грамадскасці.