Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.05.2020

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка правёў прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Мастоўскага раёна

Жыхар сельскай населенага пункта Мастоўшчыны звярнуўся з пытаннем капітальнага рамонту жылога дома, у якім ён жыве. Дом не прыватызаваны і належыць сельскагаспадарчай арганізацыі. Жыхара  цікавілі два аспекты: рамонт жылля і яго кошт.
Па словах старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоля Дарожка, дадзены зварот патрабуе дадатковага вывучэння і азнаямлення з сітуацыяй на месцы.
- Тэма, паднятая жыхаром Мастоўскага раёна, характэрная для вобласці ў цэлым, - падкрэсліў Анатоль Андрэевіч. - Уласнік, а ў дадзеным выпадку ім з'яўляецца сельскагаспадарчая арганізацыя, павінен адпаведным чынам утрымліваць жыллёвы фонд, які ён здае ў арэнду сваім работнікам. Аднак некаторыя гаспадаркі грошы, якія паступілі ад насельніцтва на ўтрыманне жылля і, у прыватнасці, на капітальны рамонт, выкарыстоўваюць не па мэтавым прызначэнні. А гэтыя сродкі, між тым, павінны акумулявацца на асобных рахунках і выкарыстоўвацца ў далейшым для правядзення капітальнага рамонту існуючага жылфонду. Таму, акрамя адмыслоўцаў адпаведных службаў Мастоўскага раёна, дэталёва разбірацца ў дадзеным пытанні будзе і Камітэт дзяржкантролю.
Таксама старшыня КДК Гродзенскай вобласці даў ацэнку рабоце мясцовай улады.
- Адсутнасць вялікай колькасці званкоў на прамую тэлефонную лінію - гэта індыкатар таго, што мясцовая ўлада працуе, выслухоўвае праблемы людзей і вырашае іх, - адзначыў Анатоль Андрэевіч. - Часам грамадзяне, прыходзячы да ўладаў на мясцовым узроўні, атрымліваюць некарэктныя або няпоўныя адказы, што і падштурхоўвае на зварот ў вышэйстаячыя інстанцыі. Трэба ўважліва выслухоўваць людзей і разбірацца ў іх праблемах.
Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»