Перад землякамі выступіла старшыня Мастоўскага сельсавета Людміла Рагацэвіч.
– У нашага аграгарадка слаўная і даўняя гісторыя, – сказала Людміла Генрыкаўна. – І яна працягваецца. Цяпер у Правых Мастах пражавае больш за тысячу чалавек, яшчэ каля трохсот – у Левых Мастах. У нас жывуць і працуюць працавітыя людзі, аб іх добрых справах ведаюць на Мастоўшчыне. Створаны ўсе ўмовы для камфортнага пражывання насельніцтва, ёсць дзе працаваць, вучыцца і адпачываць. У аграгарадку дзейнічаюць Правамастоўская сельская школа і дзіцячы сад, біёлага-экалагічны цэнтр, аддзяленне сувязі і бытоўка, некалькі магазінаў, ўчастковая урачэбная амбулаторыя, вытворчы участак ААТ “Мастаўчанка”, вытворчы кааператыў райсельэнерга і многія іншыя установы і арганізацыі.
У нас людзі добра жывуць і старанна працуюць. Жадаю вам, дарагія землякі, у Год народнага адзінства добрых спраў, прыязных адносін адзін да аднаго, любві да сваёй малой радзімы.
Затым адбыўся канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці.У ім прынялі удзел артысты з Правых Мастоў, Струбніцы і Мікелеўшчыны. Доўга над аграгарадком гучала музыка, чуліся любімыя ўсімі песні.
У гэты дзень кожнаму, нягледзячы на узрост, можна было знайсці штосьці цікавае і адметнае для душы. Вялікае ўражанне зрабіла на ўсіх выступленне супрацоўнікаў аддзела па надзвычайных сітуацыях, асабліва фантан, які ўзняўся на шматмятровую вышыню.
Дзецям можна было пасядзець у пажарнай машыне, пазнаёміцца з экіпіроўкай выратавальнікаў, пусціць струмень вады з пажарнага рукава.
Многіх зацікавіў кантактны заапарк. Рабяты кармілі экзатычных жывёл, гладзілі іх.
Без перапынку амаль увесь дзень працавалі надуўныя атракцыёны.
Прыехалі на свята і байкеры. Іх матацыклы выклікалі ў дзяцей агульнае захапленне, многім пашанцавала пракаціцца.
Аднак не менш, чым матацыклы, выклікаў цікавасць конь, у сядле на якім таксама можна было праехаць усім жадаючым. Высветлілася, што з малодшых жыхароў аграгарадка, мала хто сядзеў у сядле і умее кіраваць канём. На свяце можна было гэта пааспрабаваць.
Майстар-клас наладзіў на цэнтральнай плошчы Мастоўскі цэнтр рамесел. Яго выстава найбольш зацікавіла дарослых.
Вечарам адбылася дыскатэка для моладзі.
Свята “Гулянне на Святога Яна” стала ў Правых Мастах традыцыйным. Мясцовы касцёл тут носіць назву Святога Яна і на свята прыцягвае нямала вернікаў. З-за пандэміі у мінулым годзе яно не праводзілася. Цяпер гэта стала магчымым. Людзям падабаюцца такія цёплыя і прыязныя зносіны, урачыстая абстаноўка, якія бываюць на агульным свяце аграгарадка.