Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.03.2020

Трэба памятаць пра малую радзіму і Вялікай Перамозе. Пра гэта нагадала ў калектыве ДЦРР г. Масты намеснік старшыні райвыканкама Марына Давыдзік

Пра многія важныя падзеі ў жыцці нашага раёна расказала калектыву дашкольнай цэнтра развіцця дзіцяці г. Масты намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Давыдзік.
- Дзве вялікія  падзеі адзначаем мы ў гэтым годзе: 80-годдзе Мастоўскага раёна і 75-годдзе Вялікай Перамогі, - сказала яна. - Юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею раёна, будуць праходзіць цэлы год. Пачаліся яны з вялікага канцэрту, наступным этапам павінена было быць наша раённае свята «Красуй, Мастоўшчына». У сувязі з тым, што ў гэты час рэкамендавана не праводзіць масавых мерапрыемстваў, людзі атрымаюць ўзнагароды трохі пазней. Важна, што мы маем усе падставы, каб ганарыцца нашым раёнам. У нас паспяхова развіваюцца прамысловасць, сельская гаспадарка, сацыяльная сфера. Трэба распавядаць аб важнейшых вехах ў гісторыі раёна ў тым ліку і дзецям. Яны павінны ганарыцца тым, што іх бацькі працуюць на «Мастоўдрэве», крухмальным заводзе, «Байдимэксе», сельгастэхніцы і іншых паспяховых прадпрыемствах, ўносяць свой уклад у развіццё раёна і ўсёй краіны. На Мастоўшчыне вельмі шануецца кваліфікаваная праца. Прафарыентацыйную работу неабходна весці ўжо з дзіцячага садка.
Марына Осіпаўна надала вялікую ўвагу падрыхтоўцы да 75-годдзя Вялікай Перамогі.
-Перамога - гэта не толькі ваенны парад, святочны салют і Вечны агонь, - сказала яна. -Маладое пакаленне павінна ведаць якой цаной яна была здабыта, памятаць пра подзвігі дзядоў і прадзедаў.
 - Удзельнічаць у падрыхтоўцы да святкавання Дня Перамогі - гэта значыць паслаць віншаванне ветэрану ці павіншаваць яго асабіста, прачытаць цікавую кнігу пра подзвігі аднагодкаў у гады вайны, развучыць песню тых часоў, навесці парадак на вуліцы або каля дома, - адзначыла Марына Давыдзік.
Намеснік старшыні райвыканкама распавяла пра становішча з захворваннем каранавірусам на Мастоўшчыне. Выпадкаў заражэння ў нас няма, але ў бальніцы праведзены неабходныя мерапрыемствы на выпадак абвастрэння сітуацыі. Створаны неабходныя запасы прадуктаў і тавараў для забеспячэння жыццядзейнасці людзей. Кожны павінен падтрымліваць меры асабістай гігіены, рэкамендаваныя медыкамі.
 
Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»